V — азначае вэндэта | |
V for Vendetta | |
Жанр | трылер[d][1][2][3][…], антыўтапічны фільм[d], баявік-трылер[d], палітычная драма[d], фільм пра самасудцаў[d], постапакаліптычны фільм[d], навукова-фантастычны баявік[d], гомасэксуалізм у кіно і палітычны трымценьнік[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джэймз Мактыг |
Сцэнарыст |
|
Заснаваны на | V for Vendetta[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | Дарыё Мар’янэльлі |
Апэратар | Адрыян Бідл |
Мантаж | Марцін Ўолш |
Мастак | Оўэн Патэрсан[d] |
Вытворчасьць |
|
Распаўсюд | InterCom[d] і Netflix |
Дата выхаду | 17 сакавіка 2006 |
Працягласьць | 132 хв. |
Краіна | |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $54 мільёны[6] |
Прыбытак | $132 511 035[6] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
V — азначае «вэндэта» (па-ангельску: V for Vendetta) — амэрыканска-нямецкі палітычны баявік-трымценьнік рэжысэра Джэймза Мактыга, сфільмаваны ў 2005 року. Фільм заснаваны на аднайменным коміксе Vertigo 1982 року Алана Мура і Дэвіда Лойда.
Дзеяньне фільму разгортваецца ў недалёкай будучыні ў брытанскім таталітарным грамадзтве. Галоўны герой, V (Гуга Ўівінг) — анархіст-рэвалюцыянэр, які ладзіць шэраг тэрарыстычных атакаў, каб падбухторыць грамадзянаў да рэвалюцыі супраць брутальнага фашысцкага рэжыму, які кіруе Вялікабрытаніяй і зьнішчае сваіх апанэнтаў у канцэнтрацыйных лягерох. Наталі Портман грае ролю звычайнай працаўніцы Эві, лёс якой апынаецца зьвязаным з V. Яшчэ адзін з выканаўцаў галоўных роляў — Стывэн Ры — дэтэктыў, які займаецца вышукам няўлоўнага рэвалюцыянэра.
Першапачаткова прэм’ера фільму была заплянаваная на пятніцу 4 лістапада 2005 року (за дзень да 400-рочча начы Гая Фокса), аднак пазьней была перанесеная на паўгады. Алан Мур, незадаволены ранейшымі экранізацыямі ягоных графічных раманаў «Зь пекла» ды «Ліга выбітных джэнтэльмэнаў», пасьля прачытаньня сцэнару «V — азначае вэндэта» адмовіўся праглядаць фільм і папрасіў не пазначаць ягонае імя ў тытрах.
Маска Гая Фокса, якую ў фільме носіць галоўны герой, пачала выкарыстоўвацца групай Ананімус на сваіх публічных мерапрыемстваў. Некаторыя лібэртарыянскія і анархічныя арганізацыі лічаць фільм выказваньнем уласных поглядаў; у палітычным сьвеце ён ужываецца як сымбаль ціску ўлады на апазыцыю.
Стывэн Фрай выконвае ролю Гордана Дытрыха, гомасэксуала і вядоўцы забаўляльнага шоў на тэлебачаньні. Сярод іншых актораў — Тым Пігат-Сьміт (старшыня партыі Norsefire і кіраўнік сакрэтнай паліцыі Пітэр Крыдзі)[11]; Рупэрт Грэйвз (Дамінік Стоўн, лейтэнант паліцыі); Роджэр Алам (Льюіс Пратэра, прапагандыст Norsefire); Джон Стэндынг (Энтані Джэймз Ліліман, сьвятар-вычварэнец ў Вэстмінстэры); Шынэйд К’юзак (доктар Дэлія Сарыдж, колішняя галоўная лекарка цэнтру затрыманьняў Ларкгіл); Наташа Ўайтмэн (Валеры Пэйдж, лесьбіянка, арыштаваная за сэксуальнасьць). Імаджэн Путс сыграла ролю маленькай Валеры.
«V — азначае вэндэта» атрымаў збольшага ўхвальную ацэнку крытыкаў, атрымаў некалькі ўзнагародаў.
Фільм мае некалькі грунтоўных разыходжаньняў з арыгінальным графічным раманам. Так, дзеяньне коміксу адбываецца ў 1990-я рокі (Алан Мур стварыў «V — азначае вэндэта» у адказ на брытанскі тэтчэрызм пачатку 1980-х), а фільму — недзе паміж 2028 і 2038. Алан Мур заўважыў, што перанос часу дзеяньня замяніла ягоную ідэю супрацьпастаўленьня анархізму і фашызму на канфлікт паміж амэрыканскім лібэралізмам і нэакансэрватызмам. Больш за тое, у арыгінале Мур намагаўся вытрымаць маральную двухсэнсоўнасьць, не высьмейваць фашыстаў, а паказаць іх рэалістычна. З-за часавых абмежаваньняў у фільме давялося адкінуць ці нівэляваць некаторыя дзеючыя асобы і дэталі сюжэту[11]. Адрозьненьне галоўным чынам заключанае ў тым, што ў рамане фашысты прыходзяць да ўлады праз выбары і ўтрымліваюць як дзякуючы апатыі грамадзтва, у той час як у фільме згаданы нейкі «вірус сьвятой Марыі» — біялягічная зброя, створаная партыяй Norsefire як патаемны сродак утрыманьня кантролю над краінай.
Мноства пэрсанажаў у фільме маюць значныя адрозьненьні ад коміксу. Так, V адлюстраваны як рамантык-змагар, якога клапоціць страта бестурботнага існаваньня[12]. Але ў графічным рамане ён гатовы бязьлітасна зьнішчыць кожнага, хто стаіць на ягоным шляху. Трансфармацыя Эві Гаманд у ягонага пратэжэ ў рамане таксама больш рэзкае. У фільме яна ўжо ад пачатку моцная духам жанчына з зародкам супраціву; у коміксе ж Эві — няўпэўненая, безнадзейная дзяўчына, прымушаная займацца прастытуцыяй. У фільме інспэктар Фінч сымпатызуе V, а ў рамане намагаецца спыніць яго. Нават такі нязначны пэрсанаж, як Гордан, таксама вельмі адрозьніваецца ў адаптацыі. У коміксе ён — дробны злодзей, які забірае Эві да сябе дадому пасьля таго, як V пакідае яе на вуліцы. Да гібелі Гордана ад шатляндзкай банды ў Гордана і Эві адбываецца кароткі раман. У фільме ж Гордан — добрапрыстойны калега Эві па працы, да таго ж пазьней высьвятляецца, што ён гей. Яго арыштоўваюць пасьля палітычнай пародыі ў ягонай тэлеперадачы, а пазьней караюць сьмерцю за захоўваньне Карану[13].
Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |