Vega Squadron | |
Вега Сквадрон | |
Краіна | Расея |
---|---|
Заснаваны | 2012 год |
Мэнэджар | Аляксей «Vega» Кандакоў |
Спонсары |
MakeMy.Bet MSI Cyberspace DXRacer |
Падразьдзелы | |
Вэб-сайт | http://vega-squadron.com/ |
Vega Squadron — расейская мультыґеймінґавая кібэрспартовая арґанізацыя. Заснаваная ў 2012 годзе.
У 2012 годзе была створаная Vega Squadron як каманда па StarCraft 2 бізнэсоўцам Аляксеем «Vega» Кандаковым. У 2014 годзе арґанізацыя ўвайшла ў такія дысцыпліны як Dota 2, Heroes of the Storm, Hearthstone ды World of Tanks, а ў 2015 — Counter-Strike: Global Offensive й League of Legends. У 2018 годзе арґанізацыя валодае складамі па Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, League of Legends, PlayerUnknown's Battlegrounds і FIFA 18.
Падразьдзел арґанізацыі па League of Legends быў сфармаваны на ґрунце каманды «Carpe Diem» 15 сьнежня 2015 року[1]. Галоўным трэнэрам складу быў прызначаны Аляксей «Sharkz» Таранда[2]. Пад яго кіраўніцтвам «ве́ґа» заняла 3-е месца ў вясновым спліце LCL 2016. Незадоўга да старту летняга спліту LCL каманда ўзмацнілася былым гульцом «Moscow Five», «Gambit Esports» ды «Team ROCCAT» Эдуардам «Edward» Абгаранам[3][4]. «Vega Squadron» дайшла да фіналу ліґі[5], дзе прайграла «Albus Nox Luna» з рахункам 2:3[6].
«Vega Squadron» атрымала СНД-квоту на адборачны турнір да IEM Season 11 — Gyeonggi, што прызначалася спачатку чэмпіёну рэґіёну. Гэта адбылося таму, што «Albus Nox Luna» былі запрошаныя ў фінальную частку адзінаццатага сэзону IEM — World Championship[7]. Нягледзячы на падзеньне ў ніжнюю сетку пасьля паразы віетнамскай камандзе «Saigon Jokers» з рахункам 0:2[8], «веґа» прайшла на карэйскі этап IEM[9]. На ім «Vega Squadron» заняла апошняе месца пасьля паразы тайваньскай камандзе «J Team» з рахункам 0:2[10].
Пасьля пераходу Sharkz'а на пазыцыю асыстэнта трэнэра «G2 Esports»[11], галоўным трэнэрам «веґі» стаў Уладзімер «Kayos» Іваноў, што працаваў да гэтага ў трэнэрскім штабе каманды аналітыкам[12]. Пасьля вясновага спліту LCL 2017, па выніках якога Vega Squadron заняла 3-4 месца, Kayos пакінуў калектыў празь нязмогу сумяшчаць працу псыхоляґа й трэнэра[13].
Улетку галоўным трэнэрам каманды зноў стаў Sharkz[14]. Vega Squadron упершыню ня выйшла ў плэй-оф LCL, пацярпеўшы паразу ў трохбаковым тай-брэйке за 4-е месца супраць «Team Just Alpha» ды «RoX» і заняла ў выніку пятае месца[15], што стала прычынаю роспуску падразьдзелу ў жніўні 2017 року й яго перазапампаваньня да пачатку сэзону 2018[16].
Напрыканцы сьнежня 2017 року галоўным трэнэрам падразьдзелу стаў Дзімітры «Invi» Пратасаў, што месьціўся на пазыцыі аналітыка ў трэнэрскім штабе «веґі» ў першай палове сэзону 2017[17]. З папярэдняга складу ў камандзе засталіся Аляксандар «NoNholy» Аўчыньнікаў ды Роландас «Optimas» Вінцаловічус[18].
Трэнэр: Дзімітры «Invi» Пратасаў
31 сакавіка 2015 року Vega Squadron адчыняе падразьдзел па Counter-Strike: Global Offensive, падпісаўшы гульцоў каманды Wrecking Gaming: Дзьмітро «jR» Чарвак, Ігар «norison» Мацеў, Павал «hutji» Лашкоў, Сяргей «Keshandr» Нікішын ды Мікалай «Mir» Біцюкоў.[19]
У сьнежні 2015 року ўвесь склад пераходзіць у арґанізацыю Arcade eSports.[20]
У лістападзе 2016 року, пасьля СНД-мінора, Vega Squadron падпісваюць кантракты з гульцамі каманды All-In, чацьвера зь якіх раней ужо гулялі пад знаменьнем арґанізацыі: Дзьмітро «jR» Чарвак, Павал «hutji» Лашкоў, Сяргей «Keshandr» Нікішын, Мікалай «Mir» Біцюкоў ды Леанід «chopper» Вішнякоў.[21]
17 верасьня 2017 року да каманды далучаюцца Арцём «Fierce» Іванаў у якасьці трэнэра.[22]
У красавіку 2018 року ў складзе Vega адбываюцца зьмены. Саачатку на зэдаль запасных сыходзяць Сяргей «Keshandr» Нікішын й Мікалай «Mir» Біцюкоў.[23] Пазьней арґанізацыя выкупляе кантракт Ігара «Crush» Шаўчэнка ў каманды pro100, месца ж пятага гульца займае трэнэр Арцём «Fierce» Іваноў.[24]
10 траўня 2018 року Vega Squadron анансуе ў якасьці пятага гульца былога гульца Na'Vi, Team Spirit ды forZe Антона «kibaken» Калесьнікава, Арцём «Fierce» Іваноў вяртаецца на пазыцыю трэнэра.[25]
24 лютага 2019 року Леанід «chopper» Вішнякоў пакідае каманду. [26]
Трэнэр:
5 кастрычніка 2014 року Vega Squadron адчыняе склад па Dota 2, падпісваючы наступных гульцоў: Андрэй «The_apathy» Алешкоў (керы), Арцём «Sharfik» Марзавін (мід), Уладзіслаў «Unstopp» Касьцюк (офлэйн), Дзімітры «ShkeepeR» Белякоў (сапорт) ды Андрэй «CaptainLove» Рабчыкаў (сапорт).
20 лістапада тым жа рокам арґанізацыя разьвітаецца з старым складам і падпісвае каманду BUHLO-UroPb: Уладзімер «Noone» Мінэнка (керы), Ільля «Stalianer» Другаў (мід), Павал «9pasha» Хвастуноў (офлэйн), Сямён «CemaTheSlayer» Крывуля (сапорт), Арсень «ArsZeeqq» Усаў (сапорт).[27]
25 красавіка 2015 року Vega Squadron падпісвае Андрэя «Mag~» Чыпенку й Аляксея «Solo» Бярэзіна, пасьля чаго пачынаецца эра «залатога складу» арґанізацыі.[28]
У жніўні 2016 року касьцяк Vega Squadron, што складаўся з Уладзімера «Noone» Мінэнка, Паўла «9pasha» Хвастунова й Аляксея «Solo» Бярэзіна, узьядноўваюцца ў складзе расейскае арґанізацыі Virtus.pro.[29]
Пасьля частых заменаў у калектыве арґанізацыя прыходзіць да стабільнага складу толькі ў красавіку 2017 року. У каманду ўвайшлі Ільля «ALOHADANCE» Каробкін (керы), Сяргей «G» Брагін (мід), Васіль «AfterLife» Шышкін (офлэйн), Айрат «Silent» Газіеў (сапорт) ды Сямён «CemaTheSlayer» Крывуля (сапорт).[30]
8 верасьня 2017 року да каманды далучаецца першы замежны трэнэр у гісторыі спаборніцкае Dota 2 у СНД — Мюрыель «Kipspul» Гёйсман.[31]
31 сьнежня 2017 року ў Сяргея «G» Брагіна мінае кантракт і па ўзаемнай згодзе бакоў яго не працягваюць[32]. Дырэктар арґанізацыі Аляскей Кандакоў робіць стаўку на пошук ды вырошчваньне маладых талентаў у 2018 годзе.[33]
31 студзеня 2018 року каманда прадставіла новых гульцоў: Яўгенія «Blizzy» Ры й Дзімітрыя «UnderShock» Бальшакова.[34] 28 кастрычніка 2018 году быў падпісаны склад каманды Team Lithium[35].
Імя | Пазыцыя |
---|---|
Амар «Madara» Дабахах | 1 |
Дзьмітры «DM» Дарохін | 2 |
Марыс «KheZu» Гутман | 3 |
Вэрас «Maybe Next Time» Апосталяс | 4 |
Пэту «Peksu» Ваатайнэн | 5 |
4 сьнежня 2017 року арґанізацыя абвесьціла пра адкрыцьцё падразьдзелу па дысцыпліне PlayerUnknown’s Battlegrounds.[36]
12 студзеня 2018 року Vega Squadron адчыняе падразьдзел па дысцыпліне FIFA і падпісвае расейскага гульца ў FIFA 18 — Міхаіла «Torres» Запарожца.[37]