Virtual International Authority File | |
![]() | |
Тып | пошукавая сыстэма, электронны каталёг |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | OCLC |
Аўтар | супольны праект чатырох бібліятэк |
Пачатак працы | 2012 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | не |
Актуальны стан | дзейны |
Ліцэнзія | Open Data Commons Attribution License[d][1][2] |
VIAF.org |
VIAF (па-ангельску: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[3]) — віртуальная сыстэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, зьвестак пра творы й іхніх аўтараў). Гэта супольны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк, які кіруецца Анлайнавым кампутарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC)[4]. VIAF зьяўляецца міжнародна прызнанай сыстэмай клясыфікацыі.
Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэсу ЗША і заснаваны ў 2000 року[5]. У ягонай распрацоўцы ўдзельнічалі некалькі найбуйнейшых сусьветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэсу ЗША[6][7].
У красавіку 1998 року Бібліятэка Кангрэсу ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэньня канцэптуальнага праекту, каб зьвязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сыстэму.
Кансорцыюм VIAF быў сфармаваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 году. Пагадненьне было падпісана на 69-й Генэральнай канфэрэнцыі IFLA, якая адбылася ў Бэрліне.
Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагадненьня пра кансорцыюм 5 кастрычніка 2007.
Гэтыя чатыры арганізацыі — LC, DNB, BnF і OCLC — узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыюме, маючы агульную адказнасьць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забесьпячэньня, а таксама бібліяграфічны зьмест зьвестак. Іншыя арганізацыі пазьней далучыліся да кансорцыюму, падаючы крынічныя файлы і досьвед для прасоўваньня VIAF.
У 2010 року сярод кіраўнікоў установаў пачаліся сур’ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасьці для VIAF. Пасьля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесьці VIAF да службы OCLC. У 2011 былі абмеркаваныя дэталі пераходу, і пасьля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 пачаўся гэты пераход.
Мэта сыстэмы — зьвязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND (раней PND для асоб), амэрыканскі LCCN, францускі BNF і іншыя) у адзіную сыстэму клясыфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама спасылаецца на арыгінальныя крыніцы. Зьвесткі знаходзяцца ў вольным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаныя для дасьледаваньняў і абмену праз фонды бібліятэк у электронным выглядзе. Узаемнае абнаўленьне ажыцьцяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).
Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя й іншыя артыкулы Вікіпэдыі.
№ п.п. | Фатаздымак | Беларуская назва | Назва на мове арыгіналу | Разьмяшчэньне | Краіна | Код клясыфікацыі | Прыклад паказальніка |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Інстытут адзінага каталёгу італьянскіх бібліятэк | Istituto Centrale per il Catalogo Unico | Рым | Італія | ICCU | IT/ICCU/RAVV/088390 | |
2 | ![]() |
Нямецкая нацыянальная бібліятэка | Deutsche Nationalbibliothek | Франкфурт-на-Майне | Нямеччына | GND | DNB/11864291X |
3 | ![]() |
Getty Research Institute(en) | Getty Research Institute | Лос-Анджэлес, Каліфорнія | ЗША | JPG | ULAN/500327036 |
4 | Бібліятэка і Архіў Канады | Bibliothèque et Archives Canada | Атава, Антарыё | Канада | LAC | LAC/0040H0370F | |
5 | ![]() |
Бібліятэка Александрына | Bibliotheca Alexandrina | Александрыя | Эгіпет | EGAXA | EGAXA/vtls000791617 |
6 | ![]() |
Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэк | Library of Congress (NACO consortium) | Вашынгтон | ЗША | LCCN | n/79/068416 |
7 | ![]() ![]() |
Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія) | 国立国会図書館 | Токіё і Кіёта | Японія | NDL | NDL/00458898 |
8 | Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі | National Library of Australia | Канбэра | Аўстралія | NLA | NLA/000036180076 | |
9 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Францыі | Bibliothèque nationale de France | Парыж | Францыя | BNF | cb11926775j |
10 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Ізраілю | הספרייה הלאומית | Ерусалім | Ізраіль | NLI | NLI/000131866 |
11 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Партугаліі | Biblioteca Nacional de Portugal | Лісабон | Партугалія | BNP | PTBNP/56654 |
12 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Гішпаніі | Biblioteca Nacional de España | Мадрыд | Гішпанія | BNE | BNE/XX933715 |
13 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Швэцыі | Kungliga Biblioteket | Стакгольм | Швэцыя | SELIBR | SELIBR/97268 |
14 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Чэхіі | Národní knihovna České republiky | Прага | Чэхія | NKC | NKC/jn19981002230 |
15 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні | Országos Széchényi Könyvtár | Будапэшт | Вугоршчына | NSZL | NSZL/000000001730 |
16 | RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй Швайцарыі | Réseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer Bibliothekverbund | Швайцарыя | RERO | RERO/vtls013481645 | ||
17 | Францускі бібліятэчны кансорцыюм унівэрсытэтаў | Système universitaire de documentation | Францыя | SUDOC | SUDOC/085948470 | ||
18 | ![]() |
Швайцарская нацыянальная бібліятэка | Schweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentale | Бэрн | Швайцарыя | SWNL | SWNL/vtls000204495 |
19 | NUKAT: Адзіны каталёг навуковых бібліятэк Польшчы | NUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowych | Варшава | Польшча | NUKAT | NUKAT/n/94202820 | |
20 | Ватыканская апостальская бібліятэка | Bibliotheca Apostolica Vaticana | - | Ватыкан | BAV | BAV/ADV10242315 | |
21 | BIBSYS | BIBSYS | Тронгэйм | Нарвэгія | BIBSYS | BIBSYS/x90952390 | |
22 | Флямандзкія публічныя бібліятэкі | Flemish Public Libraries | Брусэль | Бэльгія | BIBNET | BIBSYS/x90952390 | |
23 | ![]() |
Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэка | Danish Library Center | Капэнгаген | Данія | ВBС | 8709791159102x |
24 | Латвійская нацыянальная бібліятэка | Latvijas Nacionālā bibliotēka | Рыга | Латвія | LNB-LNC | LNB-LNC10-000012145 | |
25 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Польшчы | Biblioteka Narodowa w Warszawie | Варшава | Польшча | NLP | NLP-a21143511 |
26 | Бібліятэка Каталёніі | Biblioteca de Catalunya | Барсэлёна | Гішпанія | BNC | BNC-a10604303 | |
27 | ![]() |
Нацыянальная бібліятэка Люксэмбургу | Bibliothèque nationale de Luxembourg | Люксэмбург | Люксэмбург |
№ п.п. | Фатаздымак | Беларуская назва | Назва на мове арыгіналу | Разьмяшчэньне | Краіна | Код клясыфікацыі | Прыклад паказальніка |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Расейская дзяржаўная бібліятэка | Российская государственная библиотека | Масква | Расея | RSL | RSL/nafpn-000084026 |
2 | ![]() |
Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрляндаў | Koninklijke Bibliotheek | Гаага | Нідэрлянды | NTA | NTA/068808658 |
3 | Нацыянальная бібліятэка Сынгапуру | 国家图书馆管理局 | - | Сынгапур | NLB | NLB/18487957 | |
4 | Нацыянальная бібліятэка Лівану | المكتبة الوطنية | Бэйрут | Ліван | LNL | LNL/33485 | |
5 | Пэрсэй | Perseus | унівэрсытэт Тафтса (таварыства Макса Плянка) | ЗША (Нямеччына) | PERSEUS | PERSEUS/author.236.1 | |
6 | ![]() |
Вікіпэдыя | Wikipedia | Сан-Францыска | ЗША | Wikipedia | |
7 | Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных назваў | International Standard Name Identifier | Лёндан | Вялікабрытанія | ISNI | ISNI/0000 0001 2137 6443 | |
8 | ![]() |
Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка Заграбу | Nacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu | Заграб | Харватыя | ||
9 | 2 недакумэнтаваныя праекты |