Vought F-8 Crusader | |
---|---|
Тып самалёта: | Палубны зьнішчальнік |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | Сакавік 1957 - 19 сьнежня 1999 |
Выкарыстаньне: | ЗША, Францыя, Філіпіны |
Войны і канфлікты: | Вайна ў Віетнаме, Вайна ў Лаосе |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | Верасень 1952 - 25 сакавіка 1955 |
Першы палёт: | 25 сакавіка 1955 |
Вытворца: | Chance Vought |
Гады вытворчасьці: | 1955—1965 |
Усяго выраблена: | 1261 |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 16,53 |
Размах крылаў, м: | 10,87 складзены: 6,86 |
Вышыня, м: | 4,8 |
Плошча крылаў, м²: | 34,84 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 8538 |
Нармалёвая, кг: | 13646 |
Максымальная, кг: | 15549 |
Рухавікі: | |
Характарыстыкі: | |
Макс. хуткасьць, км/г: | 1859 (на вышыні 11000 м) |
Баявы радыюс, км: | да 635 |
Далёкасьць палёту, км: | 2295 |
Практычная столь, м: | 12802 |
Узбраеньне: | |
Выявы ў: | Вікісховішчы |
Vought F-8 Crusader (вымаўляецца «Воўт F-8 «Крусэйдэр»», Крыжаносец) — амэрыканскі зьнішчальнік палубнага базаваньня, адзіны ў гісторыі авіяцыі сэрыйны самалёт зь пераменным ў палёце вуглом ўсталёўкі крылаў. У ходзе Віетнамскай вайны, паводле афіцыйных амэрыканскіх зьвестак, F-8 меў лепшыя суадносіны перамог і стратаў у паветраных баях, абыйшоўшы асноўны амэрыканскі зьнішчальнік F-4. У складзе ВМС Францыі эксплюатаваўся да 1999 року.
У верасьні 1952 року ВМС ЗША вылучылі тэхнічныя патрабаваньні да новага зьнішчальніку. Гэты самалёт мусіў быць здольным разьвіваць максымальную хуткасьць M = 1,2 на вышыні 9150 м, мець хуткасьць уздыму 127 м/с і пасадкавую хуткасьць ня больш за 160 км/г. Узбраеньне павінна было складацца з 20-мм гарматаў, а таксама самалёт мусіў мець магчымасьць несьці рознага кшталту ракеты ды бомбы. Зыходзячы з гэтых патрабаваньняў, канструктарская група фірмы Воут на чале з Джонам Расэлам Кларкам распрацавала праект V-383. Самай незвычайнай рысай гэтага самалёту было крыло зь зьменным вуглом усталёўкі, якое дазваляла палепшыць узьлётна-пасадкавыя характарыстыкі.
Новая машына выканала першы палёт 25 сакавіка 1955 року (пілёт — Джон Конрад), перавысіўшы пры гэтым хуткасьць гуку. Выпрабаваньні праходзілі хутка і без праблемаў. Першы сэрыйны самалёт падняўся ў паветра 30 верасьня 1955 р. У 1957 годзе F-8 пачаў паступаць на ўзбраеньне ВМС. Сэрыйная вытворчасьць працягвалася да 1965 року, за ўвесь час быў пабудаваны 1261 самалёт.
Зьвесткі, прыведзеныя ў гэтым разьдзеле, адпавядаюць мадыфікацыі F-8H.