West Records | |
Заснаваная | 1996 |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Сяргей Ясючэня[1] |
Галіна | Музычная індустрыя |
West Records — лэйбл гукапісу ў Рэспубліцы Беларусь[2].
Кампанія займаецца выпускам і прасоўваньнем рэлізаў беларускіх праектаў і выканаўцаў. Пад маркай West Records выйшла большасьць найболей папулярных беларускіх запісаў апошніх гадоў, сярод якіх айчынны трыбьют Depeche Mode, альбомы «J:МОРС», «Тяни-Толкай(ru)», «Atlantica», Аляксея Хлястова, «Нестандартного Варианта», IQ48, N.R.M., «Крамбамбулі», beZ bileta, Hair Peace Salon з Jitters[3][4] і іншых. Пры гэтым у сваім каталёгу лэйбл імкнецца прадставіць максымальна шырокі спэктар беларускай музыкі — ад ска да опэры[5][6].
West Records таксама зьяўляецца дыстрыбутарам на тэрыторыі Беларусі каталёгаў сусьветна вядомых лэйблаў — Sony BMG, Universal,[7] EMI. Кампанія распаўсюджвае ліцэнзійную прадукцыю ўсіх буйных расейскіх кампаніяў, сярод якіх «Мистерия Звука», «Монолит», «Мегалайнер», «CD Land», «Никитин» і шматлікія іншыя. Актыўная дзейнасьць West Records у вобласьці дыстрыбуцыі спрыяе сталаму павялічэньню долі ліцэнзійнай прадукцыі на беларускім рынку.
Як паведамляла Алена Акунда з «Беларускай газеты» ў 2003 годзе, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь наклаў штраф на суму больш за $600000 на кампанію за парушэньні ў яе фінансава-гаспадарчай дзейнасьці[8].
У 2010 годзе лэйбл разам з парталам TUT.BY ладзіў «па-расейску: Шоу Лауринаса и Мусиэгле» з удзелам айчынных дзеячаў шоў-бізнесу[9][10].
Па выніках уручэньня рэдакцыйных узнагародаў музычным парталам Experty.by тройчы запар прызнаваўся лепшым рэкард-лэйблам (у 2008, 2009 і 2010 гадах)[11][12][13].
Алег Клімаў, экс-галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», як калумніст БелаПАН у 2010 годзе назваў лэйбл, у чыім каталёгу пасрэдныя альбомы сустракаюцца рэдка, выдатным[9].