White Pony | ||
---|---|---|
Альбом Deftones | ||
Выдадзены | 20 чэрвеня 2000 | |
Запісаны | жнівень — сьнежань 1999 у Саўзаліта, Каліфорнія, ЗША | |
Працягласьць | 53:00 | |
Выдавец | Maverick Records | |
Прадусар | Тэры Дэйт і Deftones | |
Храналёгія Deftones | ||
Around the Fur (1997) |
White Pony (2000) |
Deftones (2003) |
White Pony — трэці альбом амэрыканскага гурта Deftones, які выйшаў у 2000 годзе. Назва альбома — адно з слэнгавых значэньняў какаіна.
Песьня «Passenger» запісана разам з вакалістам гурта Tool’s Мэйнардам Джэймзам Кінанам. Песьня «Knife Party» запісана з вакалістам гурта Rodleen Getsic. Група атрымала прэмію Грэмі Best Metal Performance (па-беларуску: Лепшы мэталёвы выступ) за песьню «Elite» ў 2001 годзе.
Агулам у сьвет выйшла чатыры розныя варыянты альбома. На момант выхаду копіі абмежаванай выданьня (т. зв. limited edition) былі з чырвонымі і чорнымі вокладкамі. Два рознакаляровыя камплекты зьмяшчалі ў сабе таксама розныя буклеты. На абодвух выданьнях быў дададзены трэк «The Boy’s Republic», але не было трэка «Back to School (Mini Maggit)».
Выданьне з шэрай вокладкай было першай нармалёвай вэрсіяй альбома. У дадатак, гэта вэрсія не зьмяшчала трэк «Back to School». Гэта была канчатковая вэрсія кружэлкі, а «Back to School» быў дададзены толькі ў якасьці маркэтынгава кроку; Чына Марэна ня раз заяўляў што незадаволены гэтай акалічнасьцю.
Усе песьні аўтарства Deftones, акрамя «Passenger» (Deftones і Mэйнард Джэймз Кінан).