Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных унутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Wireless local loop (WLL) — «радыё абанэнцкая лінія / пятля / шлейф» — тэрмін для абазначэньня бесправадной сувязі, «апошняя кропка стацыянарнай тэлефоннай лініі / першая кропка новай зоны сувязі» для падлучэньня сыстэмы тэлефоннай службы і / або паслуг шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт для кліентаў тэлекамунікацыяў. Існуюць розныя віды WLL-сыстэмаў і тэхналёгіяў. WLL выкарыстоўваецца там, дзе падлучэньне стацыянарнага тэлефона да стацыянарных наземных тэлефонных сетак немагчыма або залішне дорага, а таксама, напрыклад, у маланаселеных сельскіх рэгіёнах. Акрамя таго, дадзеную тэхналёгію выкарыстоўваюць тэлефонныя апэратары, якія не валодаюць уласнымі сеткамі, пабудаваным на медна-дротавай аснове.
Увогуле існуе 2 розныя прынцыпы функцыянаваньня WLL:
Сувязь у WLL будуецца па прынцыпе «апошняя кропка стацыянарнай тэлефоннай лініі / першая кропка новай зоны радыёсувязі» для падлучэння сыстэмы тэлефоннай службы і / або паслуг шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт для абанэнтаў бесправадной электрасувязі.
Разнавіднасьці доступу па тэхналёгіі WLL уключаюць:
Сыстэма фіксаванага бесправаднога тэрмінала (Fixed Wireless Terminal — FWT) адрозьніваецца ад звычайных мабільных тэрміналаў, якія дзейнічаюць у сотавай сетцы (такіх, як GSM) у тым, што фіксаваны бесправадны тэрмінал для стацыянарнага тэлефона прадугледжвае выключна статычнае месцазнаходжаньне тэлефоннага апарата без магчымасьці роўмінгу (значнага прасторавага перамяшчэньня).
WLL і FWT — агульныя тэрміны для абазначэньня выкарыстоўваючых радыёсувязь тэлекамунікацыйных тэхналёгіяў і адпаведных прыладаў, якія здольныя быць рэалізаваны з выкарыстаньнем цэлага шэрагу розных бесправадных тэхналёгіяў і радыё.
З 2006—2008 гадоў у сьвеце ўкараняецца новая тэхналёгія WLL — WiMAX.