Y-храмасома — плоцевая храмасома большасьці сысуноў, у тым ліку чалавека.
У чалавека Y-храмасома складаецца з 58 мільёнаў параў асноваў і зьмяшчае 78 генаў, што адпавядае прыкладна 0,38% ад агульнай колькасьці ДНК у вузе чалавека. Большасьць пасьлядоўнасьцяў Y-храмасомы чалавека ёсьць мужчынскімі, і толькі невялікія фрагмэнты (гэтак званы псэўдааўтасомны рэгіён) зазнае рэкамбінацыі з гамалягічных фрагмэнтаў у Х-храмасоме. У дадатак да ўтрыманьня гену, які вызначае плоць, таксама ўплывае на разьвіцьцё мозгу[1].