AB Ūkio bankas | |
![]() | |
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1989 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | ![]() |
Закрытая | 12 лютага 2013 |
Ключавыя фігуры | старшыня праўленьня Гінтарас Угянскіс |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Ūkio Bankas (па-беларуску: У́кё ба́нкас) — былы летувіскі камэрцыйны банк са штаб-кватэрай у Коўне. Першы прыватны банк Летувы. Заснавальнік і асноўны акцыянэр — летувіскі прадпрымальнік Уладзімер Раманаў (больш за 50%).
У 2008 року Ūkio Bankas, як і іншыя банкі, панёс вялікія страты праз абмежаваньне крэдыту(en), пасьля чаго рэйтынгавае агенцтва «Standard & Poor» зьнізіла ягоны статус са стабільнага да адмоўнага[1].
У лютым 2013 банк паведаміў пра нізкую якасьць актываў, слабое кіраваньне рызыкамі і недахоп патрэбнай апэрацыйнай інфармацыі. Праверка таксама паказала, што банк праігнараваў рэкамэндацыі цэнтральнага банку па зьмяншэньні апэрацыйных рызыкаў. 12 лютага Банк Летувы абвясьціў часовую частковую забарону дзейнасьці (мараторый) для «AB Ūkio bankas»[2].
Банк спансаваў летувіскі футбольны клюб Коўна і шатляндзкі Гартс, уласьнікам якіх зьяўляецца Ўладзімер Раманаў.
Ūkio bankas — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў