Літара лацінкі U нескладовае | |
Ŭŭ | |
◄ Ť Ŧ Ũ Ū Ŭ Ů Ű Ų Ŵ ► | |
Іншыя назвы | U з брэвэ U кароткае У нескладовае |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
Гук | [w], [u̯], [v], [aŭ], [eŭ], [oŭ], [ua], [uo], [meu], [i], [j], [ʊ], [ʌ] |
Альфабэтная пазыцыя | 31 (у беларускай лацінцы) |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter u with breve
latin small letter u with breve |
Юнікод | Ŭ: U+016C ŭ: U+016D |
HTML | Ŭ: Ŭ, Ŭ ŭ: ŭ, ŭ |
UTF-16 | Ŭ: 0x16C ŭ: 0x16D |
URL-код | Ŭ: %C5%AC ŭ: %C5%AD |
Гісторыя | |
Час зьяўленьня | 1853—1854 гг.[1][2] |
Варыяцыі | U Ü W |
Разьвіцьцё | |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ŭ, ŭ (u нескладовае; курсіў: Ŭ ŭ) — 31-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[3][4][5][6]. Таксама зьяўляецца 26-ай літарай альфабэту эспэранта[7][8], 36-ай у джарайскай мове[9], выкарыстоўвалася ў румынскай мове[10].
Ŭ / ŭ, кап.: ŭ кір.: Ў / ў · бел. араб.: وْ | |
---|---|
Назва | па-беларуску: u nieskładovaje, u karotkaje (у нескладовае, у кароткае) |
Пазыцыя | 31 (у беларускім альфабэце) |
Гук | галосны, часам паўгалосны[11] |
МФА | [w][12] |
Прыклад | abjektyŭ |
У беларускай лацінцы літара мае назву u nieskładovaje (у нескладовае) й выкарыстоўваецца як эквівалент кірылічнае літары у нескладовае (Ў ў)[13].
Таксама выкарыстоўваецца ў Інструкцыі па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага альфабэту[14][15], мовазнаўчай трансьлітарацыі, ALA-LC[16] , у «Bielarulacinka», у нацыянальнай трансьлітарацыі-2007.
У беларускі альфабэт уведзеная этнографам Аляксандрам Рыпінскім. Ён ужыў ŭ упершыню ў беларускіх тэкстах кнігаў, выдадзеных у Лёндане ў 1853—1854 гадох[1][2].
Да ўвядзеньня літары ў беларускую мову замест яе выкарыстоўваліся іншыя літары: ú, u, ǔ, w̆, u̯[17].
У джарайскай мове абазначае кароткі галосны [ŭ] або глёталізаваны [uʔ] (на канцы слова)[18].
У сыстэме транскрыпцыі Мак-Кʼюна-Рэйшаўэра ŭ азначае карэйскую галосную ㅡ, а ŭi — дыфтонг, напісаны пісьмом хангыль ㅢ.
Пры транскрыпцыі малаяламскіх тэкстаў у ISO 15919, звычайна апошняя глётальная кропка транскрыбуецца як «ŭ»[19], эпентэтычным галосным (saṁvr̥tōkāram). У тамільскай мове любая канчатковая «u» заўсёды зьяўляецца кароткай галоснай, таму яна транскрыбуецца як «ŭ» (kuṟṟiyal ukaram). Кашмірская галосная –ٕ/ॖ таксама часам транскрыбуецца як «ŭ».
Ŭ раней была часткай румынскага альфабэту. Літара выкарыстоўвалася толькі ў канчатку слова. Па сутнасьці, гэта быў лацінскі эквівалент славянскага цьвёрдага знака, які сустракаецца, напрыклад у расейскай мове.
Невымаўляючыся ў большасьці выпадкаў, яна служыла для ўказаньня на тое, што папярэдні зычны не паляталізаваны, алббо што папярэдні i зьяўляецца галосным [i], а ня проста маркерам паляталізацыі. Калі ŭ вымаўлялася, яна стаяла пасьля націскной галоснай і замяняла паўгалосную u, як у словах eŭ, aŭ і meŭ, якія сёньня пішуцца празь літару u.
Літара сустракаецца й цяпер, напрыклад у імі аўтара Мацея Карагяле — Mateiŭ.
Літара (разам з ḑ) была афіцыйна прыбрана з альфабэту ў 1904 годзе, пры Рэформе правапісу румынскае мовы[10].
Як і ў беларускай мове, ŭ у эспэранта вымаўляецца як [w][12] ці як [u̯], пераважна ў дыфтонгах aŭ, eŭ і радзей oŭ.
Лічыцца, што такая форма графэмы была натхнёная беларускай літарай ў[17]. Разьмяшчэньне брэвэ над галоснай літарай для пераўтварэньня яе ў эквівалентны паўгалосны таксама магчыма было навеяна ягоным выкарыстаньнем над кірылічнай літары й, якая азначае гук [j] і ўтвараецца шляхам разьмяшчэньня брэвэ над літарай и.
Выкарыстоўваецца для гука [w] у гукаперайманьнях, як у ŭa! (бел. ўа!), і адназначна ў ŭo (бел. ўо!), якое зьяўляецца эспэранта-назвай самой літары ŭ.
|