Železničná spoločnosť Slovensko — славацкі чыгуначны апэратар, які займаецца пасажырскімі перавозкамі. Штаб-кватэра кампаніі месьціцца ў Браціславе.
.
Першая чыгунка на тэрыторыі Славаччыны была пракладзеная ў 1840 годзе.
У 2002 была створаная кампанія Železničná spoločnosť, якая была наступніцай Železnice Slovenskej republiky.
У 2005 годзе тая кампанія была дадаткова падзеланая на «Železničná spoločnosť Slovensko», якая павінна была займацца пасажырскімі перавозкамі і на «Železničná spoločnosť Cargo Slovakia» якая павінна займацца грузаперавозкамі[1].
У студзені 2011 году «Železničná spoločnosť Slovensko» страціла сваю манаполію на пасажырскія перавозкі ў краіне. Кампанія RegioJet атрымала кантракт на перавозкі па маршруту Браціслава — Дунайска-Стрэда — Комарна.
У лякаматыўным парку кампаніі электравозы 380 і 37 электравозаў S 499.3, прыпісаных у лкаматыўныя дэпо гарадоў Жыліна і Кошыцэ.[2]. З 3480 км чыгункі 43% электрыфікавана.