Літара лацінкі га | |
Ƣƣ | |
◄ Ɯ Ɲ Ɵ Ơ Ƣ Ƥ Ʀ Ƨ Ʃ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
Гук | [ɣ] [ʁ] |
Альфабэтная пазыцыя | 8 (паміж G і H) |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter oi
latin small letter oi |
Юнікод | Ƣ: U+01A2 ƣ: U+01A3 |
HTML | Ƣ: Ƣ, Ƣ ƣ: ƣ, ƣ |
UTF-16 | Ƣ: 0x1A2 ƣ: 0x1A3 |
URL-код | Ƣ: %C6%A2 ƣ: %C6%A3 |
Гісторыя | |
Варыяцыі | Ğ Ꝙ |
Разьвіцьцё | |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ƣ, ƣ (га ; курсіў: Ƣ ƣ) — літара пашыранай лацінкі, якая выкарыстоўвалася ў розных, у асноўным цюрцкіх мовах, такіх як азэрбайджанская альбо яналіф[1]. Яна таксама ўключаная ў альфабэты піньінь для казаскай і уйгурскай моваў, у савецкі курдзкі лацінскі альфабэт 1928 году[2]. Звычайна ўяўляе звонкі велярны фрыкатыў [ɣ], але часам выкарыстоўваецца для звонкага язычковага фрыкатыва [ʁ]. Усе артаграфіі, у якіх выкарыстоўвалася гэтая літара, былі паступова адменены, і таму яна дрэнна падтрымліваецца шрыфтамі. Яе ўсё яшчэ можна ўбачыць у кнігах, выдадзеных у Кітайскай Народнай Рэспубліцы да 1983 году.
Літара ўтворана ад рукапіснай формы маленькай лацінскай літары q, напісанай прыкладна ў 1900 годзе. Затым вялікая літара будуецца на аснове маленькай.
Ейнае выкарыстаньне для [ɣ] вынікае зь лінгвістычнай традыцыі прадстаўленьня такіх гукаў (і падобных ім) праз q у цюрцкіх мовах і ў транскрыпцыях арабскай альбо пэрсыдзкай мовы[3].
У Юнікодзе літары Ƣ і ƣ маюць назвы latin capital letter oi і latin small letter oi адпаведна.
Гэтыя назвы прызнаныя кансорцыюмам Юнікоду памылковымі, паколькі Ƣ ня мае дачыненьня да літар O і I. Яны павінны былі называцца літарай gha. Яны не вымаўляюцца як «oi» і не заснаваныя на літарах «o» і «i»[4]. Паводле палітыкі Юнікоду сымбалі ня могуць быць пераназваныя, аднак ім былі прысвоеныя псэўданімы[5].
Былі вызначаны афіцыйныя псэўданімы, якія выпраўляюць іх на latin capital letter gha і latin small letter gha.
Арыгінальны тэкст (анг.)These should have been called letter GHA. They are neither pronounced «oi» nor based on the letters «o» and «i». Formal aliases correcting these to latin capital letter gha and latin small letter gha have been defined.
— Unicode Technical Note № 27: Known Anomalies in Unicode Character Names
У рамане Томаса Пінчона «Gravityʼs Rainbow» ёсьць эпізод, які, як мяркуецца, распавядае гісторыю савецкага афіцэра Чычэрына, адпраўленага ў Кыргыстан для працы ў Камітэце, якому было даручана распрацаваць альфабэт для кыргыскай мовы. Асаблівым укладам Чычэрына зьяўляецца вынаходніцтва літары Ƣ, якая, такім чынам, зьяўляецца, бадай, адзінай састарэлай літарай цэнтральнаазіяцкай мовы, якая можа быць знаёмая неадмыслоўцам, якія чытаюць ангельскую мову, праз шырока распаўсюджаны раман.