Ёван Раіч | |
па-сэрбску: Јован Рајић | |
Дата нараджэньня | 21 верасьня 1726 або 22 лістапада 1726[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 сьнежня 1801 (75 гадоў) або 23 сьнежня 1801[1] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, географ, пісьменьнік, філёзаф, драматург, паэт |
Ёван Ра́іч (11 лістапада 1726, Срэмскі-Карлаўцы, Сэрбія — 11 сьнежня 1801) — сэрбскі гісторык.
Нарадзіўся ў паселішчы Срэмскі-Карлаўцы, вучыўся ў езуіцкай гімназіі ў Комаране, потым у пратэстанцкай у Шопране і нарэшце ў 1752—1756 гадах вывучаў багаслоўе ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Пасьля некаторы час выкладаў у Срэмскі-Карлаўцах і Нові Садзе, а ў 1772 годзе прыняў пострыг у Ковільскім манастыры, дзе ў пазьней стаў архімандрытам і правёў астатак жыцьця за напісаньнем літаратурных і гістарычных прац. Пісаў на мностве моў[2], сярод якіх нямецкая, вугорская, расейская, царкоўнаславянская і лацінская.
Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё баўгар, харватаў і сэрбаў…» (Исторія разныхъ славенскихъ народовъ, наипаче болгаръ, хорватовъ и сербовъ, изъ тмы забвенія изятая, Вена, 1794—1795, ч. 1—4), у якой найбольшую значнасьць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысьвечаныя гісторыі Сэрбіі ад часоў старажытнасьці да другой паловы 18 стагодзьдзя. У гэтым творы Раіча адлюстраваўся рост нацыянальнай самасьвядомасьці сэрбскага народу і яго імкненьне да вызваленьня ад турэцкай няволі. У 1772 гадах прыняў манаскі сан і займаўся напісаньнем багаслоўскіх твораў і перакладамі.