Ёзуа Кіміх | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 177 см[2] | |
Вага | 75 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баварыя | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2015 2015 2015— |
РБ Ляйпцыг Штутгарт Баварыя |
53 (3) 0 (0) 273 (26) |
Зборныя | ||
2016— | Нямеччына | 97 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ёзуа Ва́льтэр Кі́міх (па-нямецку: Joshua Walter Kimmich; нарадзіўся 8 лютага 1995 году) — нямецкі футбаліст, абаронца мюнхэнскай «Баварыі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Шырока вядомы праз сваю ўнівэрсальнасьць, добрыя перадачы і стрэлы па браме, накіраванасьць на барацьбу і спартовую агрэсію[3][4][5]. Яго часта параўноўваюць з былым капітанам мюнхэнскай «Баварыі» Філіпам Лямам, пераемнікам якога гулец час ад часу лічыцца[6][7].
Кіміх ёсьць выхаванцам моладзевай акадэміі «Штутгарту». У ліпені 2013 году гулец перайшоў у табар «РБ Ляйпцыгу», склаўшы ўгоду на 2 гады. На той час ляйпцыскі клюб значыўся ў трэцім нямецкім дывізіёне, у рамках якога ён дэбютаваў 28 верасьня таго ж году, выйшаўшы на зьмену ў матчы супраць «Унтэргахінгу» (2:2). Свой першы гол малады футбаліст забіў праз два месяцы 30 лістапада, улучыўшы мяч у браму «Заарбрукену» і дапамогшы клюбу выгуляць супернікаў зь лікам 3:2[8]. Сэзон Кіміх скончыў трывалым гульцом асноўнага складу, а клюб прасунуўся ў Бундэсьлігу 2[9]. Наступны сэзон склаўся дзеля гульца ня менш блага, чымсьці папярэдні, бо спартовец згуляў 29 матчаў за клюб, які, аднак, фінішаваў у некалькіх кроках ад падвышэньня.
Выдатная гульня маладога таленту была запрыкмечаная кіраўнікамі «Баварыі», якая склала з гульцом пагадненьне на пачатку 2015 году. Паводле ўмоваў баварскі клюб выдаткаваў 7 млн эўра за набыцьцё паўабаронцы, але амаль усе грошы атрымаў «Штутгарт», як клюб, які выхаваў спартоўца[10]. Дэбют Кіміха адбыўся 9 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Нямеччыны супраць «Нётынгена». Толькі празь месяц тагачасны трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля даў магчымасьць гульцю дэбютаваць у матчы Бундэсьлігі, то бок Кіміх зьявіўся на полі ў канчатку сустрэчы з «Аўгсбургам»[11]. Праз чатыры дні Кіміх дэбютаваў у гасьцявым матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алімпіякоса», і праз тры дні ён упершыню выйшаў у старце ў Бундэсьлізе, згуляўшы 90 хвілінаў матчу супраць «Дармштату-98» (3:0)[12][13]. У выніку па сканчэньні сэзону гулец зьявіўся на полі ў 23 сустрэчах. У наступным гульнявы час футбаліста толькі павялічыўся і ён стаў трывалым гульцом асноўнага складу «Баварыі».
«Баварыя»:
Баварыя Мюнхэн — цяперашні склад
|
---|
1 Ноер · 2 Юпамэкано · 3 Кім · 6 Кіміх · 7 Гнабры · 8 Гарэцка · 9 Кейн · 10 Санэ · 11 Каман · 15 Даер · 16 Пальіньня · 17 Алісэ · 18 Пэрэц · 19 Дэйвіс · 20 Ібрагімавіч · 21 Іта · 22 Герэйру · 23 Бой · 25 Мюлер · 26 Ульрайх · 27 Ляймэр · 28 Бухман · 31 Іранкунда · 39 Тэль · 42 Мусіяля · 44 Станішыч · 45 Паўлавіч · 48 Азну · Трэнэр: Кампані |