Ёзэф Ґёбэльс | |
па-нямецку: Paul Joseph Goebbels | |
1-ы райхсміністар народнай асьветы і прапаганды Трэцяга Райху | |
---|---|
13 сакавіка 1933 — 1 траўня 1945 | |
Прэзыдэнт: |
Паўль фон Гіндэнбург Адольф Гітлер (фюрэр) Карл Дэніц |
Прэм’ер-міністар: | Адольф Гітлер |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Вэрнэр Наўман |
24-ы райхсканцлер Нямеччыны | |
30 сакавіка — 1 траўня 1945 | |
Прэзыдэнт: | Карл Дэніц |
Папярэднік: | Адольф Гітлер |
Наступнік: | Людвіг Швэрын фон Крозіг |
Райхсьляйтэр | |
студзень 1933 — 1 траўня 1945 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 кастрычніка 1897[1][2][3][…]
|
Памёр: |
1 траўня 1945[1][2][3][…] (47 гадоў) |
Партыя: | НСДАП |
Сужэнец: | Магда Квант |
Дзеці: | Helga Susanne Goebbels[d], Hildegard Traudel Goebbels[d], Helmut Christian Goebbels[d], Holdine Kathrin Goebbels[d], Heidrun Elisabeth Goebbels[d] і Hedwig Johanna Goebbels[d] |
Адукацыя: | Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (доктар філязофіі) |
Паўль Ёзэф Ґёбэльс (па-нямецку: Paul Joseph Goebbels; 29 кастрычніка 1897, Райт (цяпер у межах Мёнхэнглядбаху), Райнская правінцыя, Прусыя — 1 траўня 1945, Бэрлін) — дзяржаўны й палітычны дзяяч нацыстоўскай Нямеччыны, райхсьміністар народнай асьветы й прапаганды Нямеччыны (1933—1945), імпэрскі кіраўнік прапаганды НСДАП (з 1929 г.), райхсьляйтэр (1933), перадапошні канцлер Трэцяга райху (красавік — травень 1945 г.), камісар абароны Бэрліну (1942—1945).
18 лютага 1943 году ў Палацы спорту ў Бэрліне зьдзейсьніў знакамітую шматгадзінную прамову пра татальную вайну, якая, па словах відавочцаў, мела неверагодны псыхалягічны эфэкт.
У ходзе падаўленьня ліпеньскай змовы 1944 Ґёбэльс праявіў вялікую актыўнасьць, пасьля чаго Гітлер прызначыў яго галоўным упаўнаважаным па мабілізацыі на «татальную вайну».
У сваім палітычным завяшчаньні Гітлер прызначыў Ґёбэльса сваім пераемнікам на пасадзе канцлера, аднак на другі ж дзень пасьля самагубства фюрэра Ґёбэльс і яго жонка Маґда самі пакончылі з сабой, папярэдне атруцілі сваіх шасьцярых дзяцей цыяністым каліем. «Акту аб капітуляцыі за маім подпісам ня будзе!» — адказаў Ґёбэльс на савецкія патрабаваньні аб безумоўнай капітуляцыі. Яго жонка Маґда сказала сваім малалетнім дзецям: «Не палохайцеся, цяпер доктар зробіць вам прышчэпку, якую робяць усім дзецям і салдатам». Калі дзеці пад уплывам морфію запалі ў напаўсонны стан, яна сама кожнаму дзіцяці (іх было шасьцёра) уклала ў рот раздушаную ампулу з цыяністым каліем. 1 траўня а 21-й гадзіне Ґёбэльс застрэліўся, папярэдне застрэліў сваю жонку па яе ўласным патрабаваньні. 6 траўня 1945 г. цела Ґёбэльса й членаў яго сям’і былі апазнаны адным з асабістых лекараў Гітлера Вэрнэрам Хаазэ.
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |