Ёргас Амэрыканас па-грэцку: Γιώργος Αμερικάνος | ||
«AEK» — №10 | ||
Пазыцыя: | Атакуючы абаронца | |
Рост: | 188 см | |
Вага: | 93 кг | |
Грамадзянства: | Грэцыя | |
Нарадзіўся: | 21 сьнежня 1942 Нікея, Грэцыя | |
Памёр: | 7 кастрычніка 2013 (70 гадоў) | |
Клюбная кар’ера | ||
|
Ёргас Амэрыканас (па-грэцку: Γιώργος Αμερικάνος, 21 сьнежня 1942, Нікея — 7 кастрычніка 2013) — грэцкі баскетбаліст на пазыцыі атакуючага абаронцы, па сканчэньні кар’еры баскетбольны трэнэр. Меў мянушку Global, альбо Worldwide[1]. У гонар вялікага ўкладу ў клюб, за ім назаўжды быў замацаваны яго №10 у клюбе AEK[2][3].
Пачаў гуляць у баскетбол за маладзёжны клюб HAN Nikaias (YMCA). Пасьля перайшоў у грэцкі клюб AEK, дзе стаў адным з лепшых гульцоў у гісторыі клюбу. З АЕК ён выйграў 6 чэмпіянатаў Грэцкай лігі (1963, 1964, 1965, 1966, 1968 і 1970).
Ён таксама вывеў каманду ў фінал Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1965-66. Прызнаваўся галоўным бамбардзірам грэцкай лігі двойчы на працягу сваёй кар’еры (1965 , 1968).
Гуляў за мужчынскую зборнай Грэцыі па баскетболе. У 68 гульнях набраў 1,076 балы, у сярэднім 15,8 балы за гульню. Ён гуляў у FIBA EuroBasket 1961 і FIBA EuroBasket 1965, зьяўляючыся вядучым бамбардзірам Грэцыі ў абодвух турнірах, набраўшы ў сярэднім 15,5 бала і 17,4 бала за гульню.
Ён таксама гуляў на Міжземнаморскіх гульнях 1967 году, 4 балканскіх чэмпіянатах (1962, 1964, 1967, 1969) і перадлімпійскім турніры 1960 году.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |