Ёруба | |
Èdè Yorùbá | |
Ужываецца ў | Нігерыі, Бэніне, Тога |
---|---|
Рэгіён | Нігерыя, Бэнін, Тога, Лагас[d], Ogun State[d], Osun State[d], штат Оя[d], Ekiti State[d] і Ondo State[d] |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Нігера-кангалескія мовы |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Нігерыя |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | yo |
ISO 639-2(Б) | yor |
ISO 639-2(Т) | yor |
ISO 639-3 | yor |
Ёруба (ёр. Èdè Yorùbá) — мова, на якой размаўляюць у Заходняй Афрыцы, найбольш заўважна ў паўднёва-заходняй частцы Нігерыі. На ім размаўляюць этнічныя народы ёруба. Колькасьць носьбітаў мова складае прыкладна 50 мільёнаў чалавек. У дадатак да іх налічваецца каля 2 мільёнаў носьбітаў як другой мовы[2]. Зьяўляючыся плюрыцэнтрычнай мовай, на ёй размаўляюць у асноўным на тэрыторыях, якія ахопліваюць Нігерыю і Бэнін, а таксама меншыя суполкі маюцца ў Кот-д’Івуары, Сьера-Леонэ і Гамбіі.
Лексыка ёруба таксама выкарыстоўваецца ў афра-бразыльскай рэлігіі, вядомай як кандомбле, а таксама ў карыбскай рэлігіі сантэрыі і розных афраамэрыканскіх рэлігіях Паўночнай Амэрыкі. Аднак, тыя, хто практыкуе згаданыя рэлігіі, больш не гавораць і не разумеюць мову ёруба, а мова выкарыстоўваецца, толькі ў сьпевах старажытных песень, якія для іх ахутаныя таямніцай. Выкарыстаньне лексыкону словаў і кароткіх фразаў ёруба падчас рытуалу таксама ёсьць распаўсюджаным, але яны зьмяніліся праз тое, што практыкі больш ня маюць вольнае валоданьне мовы[3][4][5].
Мова ёруба ёсьць асноўнай у групе ёрубскіх моваў, да ліку якіх таксама ўваходзяць мова ітсэкіры, на якой размаўляюць у дэльце Нігеру, і ігала, якая пашыраная ў цэнтральнай Нігерыі.