Ёст ван дэн Вондэль | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 лістапада 1587[1][2][3][…] |
Памёр | 5 лютага 1679[1][2][3][…] (91 год) |
Пахаваны | |
Бацькі | NN van den Vondel[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, перакладнік, пісьменьнік, rhetorician |
Мова | нідэрляндзкая[7] |
Подпіс | |
Ёст ван дэн Во́ндэль[8] (па-нідэрляндзку: Joost van den Vondel; 17 лістапада 1587, Кёльн — 5 лютага 1679, Амстэрдам) — выбітны паэт і драматург Нідэрляндаў, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў «Залатога стагодзьдзя» нідэрляндзкай літаратуры. Сваёй творчасьцю заклаў асновы сучаснай нідэрляндзкай літаратурнай мовы.
Сын купца-анабаптыста, які перасяліўся падчас рэлігійных ганеньняў ў Кёльн. Малады Вондэль таксама быў прызначаны для купецкай прафэсіі. Перасяліўшыся ў 12-гадовым узросьце ў Амстэрдам, пачаў займацца паэзіяй ў школах «рыторыкі», дзе атрымаў гуманітарную адукацыю і засвоіў старажытныя мовы.
Творы Вондэля ахопліваюць амаль усе віды паэтычнай творчасьці: ён — аўтар лірычных, эпічных і дыдактычных вершаў, а таксама шматлікіх драм (усяго 32), якія прынесьлі яму сусьветную вядомасьць. Перакладаў францускіх, італьянскіх і антычных аўтараў.
У Нідэрляндах Адраджэньне супадала з нацыянальным вызваленьнем і Рэфармацыяй, і творчасьць Вондэля адлюстроўвала ўсе гэтыя гістарычныя рухі. У александрыйскіх вершах ён узносіць веліч краіны, рост гандлёвых гарадоў, подзьвігі галяндцаў на сушы і морах, у вершах антычнай формы апявае нацыянальны рух супраць гішпанцаў («Geboortklock van Willem van Nassau», 1626 і інш.)
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[9].