Ёталянд або Гёталянд (па-швэдзку: Götaland[1]) — гістарычная назва паўднёвай часткі Швэцыі (назва ад паўночна-германскага племя ётаў, гётаў, якія ў старажытнасьці насялялі часкту сучаснага Ёталянду; іншая частка належала да XVII стагодзьдзя Даніі). Адна з трох буйных гістарычных частак Швэцыі (разам з Норляндам і Свэаляндам). Складаецца з 10 ляндскапаў. Геаграфічна знаходзіцца ў паўднёвай Швэцыі, на поўначы мяжуе са Свэаляндам (мяжа праходзіць па глухіх лясах Тывэдэн, Тулёскуг і Кальмордэн).
Займае 22 % плошчы краіны (87 712 км²), дзе жыве амаль 50 % яе насельніцтва (4 543 533 чалавекі на 2011 год)[2].