Ёшка Гвардыёл | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 студзеня 2002[1] (23 гады) | |
Рост | 185 см | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2021 2021—2023 2023— |
Дынама Загрэб РБ Ляйпцыг Манчэстэр Сіці |
36 (3) 59 (3) 40 (7) |
Зборныя | ||
2021— | Харватыя | 39 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ёшка Гва́рдыёл (па-харвацку: Joško Gvardiol; нар. 23 студзеня 2002 году) — харвацкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Не зважаючы на тое, што пераважна гулец займае пазыцыю цэнтральнага абаронца, ён часта гуляе на пазыцыі левага абаронцы. Гвардыёл лічыцца адным з найлепшых абаронцаў у сьвеце, вядомы сваімі фізычнымі здольнасьцямі, добрым выбарам пазыцыі і эфэктыўным апекаваньнем супернікаў[2][3][4][5][6][7].
Гвардыёл пачаў займацца футболам у веку сямі гадоў. У той час хлопчык быў заўважаны клюбамі «Лякаматыва» і «Загрэб», аднак сям’я атрымала прапанову ад заграбскага «Дынама», якую ягоная сям’я прыняла[8]. У дынамаўскай акадэміі Гвардыёл звычайна ставіўся на пазыцыю левага абаронцы або цэнтральнага абаронцы, аднак у хуткім часе быў пераведзены на пазыцыю цэнтральнага абаронцы. Зь цягам часу абаронца прыцягнуў увагу шэрагу эўрапейскіх клюбаў, а ў кастрычніку 2019 году быў уключаны газэтай The Guardian у сьпіс маладых талентаў Next Generation[9].
Гвардыёл дэбютаваў у чэмпіянаце за асноўную каманду «Дынама» 18 кастрычніка 2019 году ў матчы супраць «Горыцы», які скончыўся зь лікам 4:2. Абаронца выйшаў на пляцоўку замест Марыё Гаўранавіча на 87-й хвіліне[10]. У сваім другім матчы за клюб 2 лістапада футбаліст улучыў мяч у браму ў пераможным матчы супраць запрэшыцкага «Інтэру», які скончыўся зь лікам 1:0. У гэты ж час Гвардыёл гуляў за юнацкую каманду, якая выступала ў эўракубках. У сэзоне 2020—2021 гадоў гулец трывала заняў месца ў першай адзінаццаці. Пры гэтым на пачатку сэзону стала вядома, што харват склаў угоду з «РБ Ляйпцыгам», які мусіў выкласьці 16 млн эўра[11].
Гвардыёл дэбютаваў у Бундэсьлізе 20 жніўня 2021 году ў матчы супраць «Штутгарта» (4:0), згуляўшы ўвесь матч[12]. Ён хутка замацаваўся ў стартавым складзе «РБ Ляйпцыгу» і прыцягнуў да сябе ўвагу сваімі добрымі выступамі[13]. 15 верасьня гулец згуляў у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Манчэстэр Сіці»[14]. 11 сьнежня абаронца здабыў свой дэбютны гол у кашулі нямецкага клюбу ў матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Гульня скончылася зь лікам 4:1[15][16]. Да сканчэньня сэзону Гвардыёл дапамог «РБ Ляйпцыгу» здабыць Кубак Нямеччыны і дакрочыць да паўфіналу Лігі Эўропы[17]. 1 верасьня харват падоўжыў кантракт з «РБ Ляйпцыгам» да 2027 году, пры гэтым клюб адхіліў прапанову «Чэлсі» ў памеры 90 мільёнаў эўра[18]. 25 кастрычніка гулец забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у пераможным матчы супраць «Рэалу»[19].
5 жніўня 2023 году клюб Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» абвесьціў аб складаньні пяцігадовай ўгоды з Гвардыёлам[20]. Пры гэтым сума трансфэру не раскрывалася, але, як паведамлялася, кошт футбаліста склаў каля 77 млн фунтаў стэрлінгаў, што, такім чынам, зрабіла Гвардыёла другім самым дарагім абаронцам у сьвеце[21][22]. За новы клюб абаронца дэбютаваў 11 жніўня ў матчы супраць «Бэрнлі», зьявіўшыся на поле замест Рыка Льюіса на 79-й хвіліне. Запачаткаваў свае выступы ў стартавым складзе ангельцаў у матчы за Супэркубак УЭФА 2023 году супраць «Сэвільлі», адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў, а ягоная дружына перамагла зь лікам 5:4 па пэнальці пасьля нічыёй 1:1 у асноўны час. Праз тры дні ён згуляў хатні матч у матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». 6 верасьня Гвардыёл быў адным з намінантаў на Залаты мяч 2023 году[23].
Як малады талент абаронца прайшоў амаль праз усе юнацкія і моладзевыя зборныя сваёй радзімы. 6 чэрвеня 2021 году дэбютаваў у складзе зборнай Харватыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Бэльгіі, зьявіўшыся на поле замест Борны Барышыча. Ужо празь месяц абаронца выйшаў у першай адзінаццатцы ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны на чэмпіянаце Эўропы 2020 году[24][25], які ладзіўся ўлетку 2021 году. На той момант Гвардыёлу было 19 гадоў.
«Дынама»:
«РБ Ляйпцыг»:
«Манчэстэр Сіці»: