Іва́н Канстанты́навіч Айвазо́ўскі (па-расейску: Иван Константинович Айвазовский, па-армянску: Հովհաննես Կոստանդինեսի Հայվազյան — Аганэс Гайвазян, 29 ліпеня [ст. ст. 17 ліпеня] 1817 — 2 траўня 1900) — сусьветна вядомы расейскімастак-марыніст, калекцыянэр, мэцэнат. Найвыбітнейшы мастак-армянін XIX стагодзьдзя[9]. Брат армянскага гісторыка і сьвятара Габрыела Айвазоўскага.
За сваё жыцьцё стварыў каля шасьці тысячаў карцін[10]. Большасьць зь іх былі напісаны ў Феадосіі і прысьвечаны Чорнаму мору.