Іван Кулібін | |
па-расейску: Иван Петрович Кулибин | |
Партрэт І. Кулібіна (Эрмітаж) | |
Род дзейнасьці | мэханік-вынаходнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 21 красавіка 1735 |
Месца нараджэньня | Падноўе Ніжагародзкі павет Ніжагародзкая губэрня Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 30 ліпеня (11 жніўня) 1818 |
Месца сьмерці | Ніжні Ноўгарад |
Грамадзянства | Расейская імпэрыя |
Занятак | інжынэр |
Месца працы |
|
Дзеці | Аляксандар Кулібін |
Іва́н Кулі́бін (21 красавіка 1735, Падноўе, Ніжагародзкі павет — 30 ліпеня (11 жніўня) 1818, Ніжні Ноўгарад) — выбітны расейскі мэханік-вынаходнік.
«Усе свае думкі на вынаходзтва казьне й грамадзтву карысных машынаў».
— Іван Кулібін
Кулібін нарадзіўся ў сям’і дробнага гандляра ў паселішчы Падноўі Ніжагародзкага павету. У юнацкім узросьце навучыўся сьлясарнай, такарнай і гадзіньнікавай справе. У 1764—1767 гадах Кулібін вырабіў унікальны кішэнны гадзіньнік. У ягоным корпусе апроч уласна гадзіньнікавага мэханізму зьмяшчаліся яшчэ й мэханізм гадзіньнікавага бою, музычны апарат, які прайграваў некалькі мэлёдыяў, і складаны мэханізм дробненькага тэатру-аўтамату з рухомымі фігуркамі (цяпер гадзіньнік захоўваецца ў музэі Эрмітаж). Кулібін двойчы (у 1792 і ў 1799) зьбіраў знакаміты гадзіньнік Паўлін[1] працы ангельскага мэханіка Джэймза Кокса, якія ўвесь час экспануюцца ў Павільённай залі Малога Эрмітажу.
З 1769 годзе й на працягу больш за 30 гадоў Кулібін кіраваў мэханічнай майстэрняй Пецярбурскае акадэміі навукаў. Кіраваў вытворчасьцю станкоў, астранамічных, фізычных і навігацыйных прыбораў і прыладаў.
Да 1772 году Кулібін распрацаваў некалькі праектаў 298-мэтровага аднааркавага моста празь Няву з драўлянымі рашэцістымі фэрмамі. Ён пабудаваў і выпрабаваў вялікую мадэль такога моста, упершыню ў практыцы мостабудаваньня паказаўшы магчымасьць мадэляваньня моставых канструкцыяў. У наступныя гады Кулібін вынайшаў і вырабіў шмат арыґінальных мэханізмаў, машынаў і апаратаў. Сярод іх — ліхтар-пражэктар з парабалічным адбівальнікам з драбнюткіх люстэркаў, рачное судна з вададзейным рухавіком, якое перасоўваецца супраць плыні (гл. Вадаход), мэханічны экіпаж з пэдальным прывадам.
Пераважная большасьць вынаходстваў Кулібіна, магчымасьць выкарыстаньня якіх пацьвердзіў наш час, тады не была рэалізавана. Дзіўныя аўтаматы, пацешныя цацкі, мудрагелістыя фаервэркі для натоўпу — толькі гэта ўражвала тагачасных сучасьнікаў.
Нястомны наватар, у хатнім побыце і звычках Кулібін быў кансэрватыўны. Ён ніколі не паліў тытунь і не гуляў у карты. Пісаў вершы. Любіў прошаныя вечары, хоць на іх толькі балакаў і жартаваў, бо быў абсалютна непітушчым. Пры двары, сярод вышываных мундзіраў заходняга краю, Кулібін у даўгакрысым кафтану, высокіх ботах і з акладзістай барадою здаваўся прадстаўніком іншага сьвету. Але на балях ён зь невычарпальным досьціпам адказваў на насьмешкі, разьмяшчаючы да сябе лагоднаю гаманлівасьцю і прыроджанай добрай якасьцю ў абліччы.
Іван Кулібін быў тройчы жанаты, у трэці раз жаніўся ўжо 70-гадовым старым, і трэцяя жонка нарадзіла яму трох дочкаў. Усяго ў яго было 11 дзяцей (7 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі). Усім сваім сынам ён даў адукацыю.
Іван Кулібін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў