Іван Франко | |
Іван Якович Франко | |
![]() Іван Франко (1910 год) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Джеджалик, Живий, Кремінь, Мирон, Каменяр |
Нарадзіўся | 27 жніўня 1856[1][2][3][…] |
Памёр | 28 траўня 1916[1][2][3][…] (59 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Вольга Франко[d] |
Дзеці | Пятро Франко[d], Ганна Ключко[d], Тарас Франко[d] і Andriy Franko[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, паэт, гісторык культуры, драматург, перакладнік, эканаміст, літаратурны крытык, палітык, навэліст |
Гады творчасьці | 1874—1916 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | верш, аповесьць, раман, навэла, апавяданьне, п’еса |
Мовы | украінская, польская, нямецкая, расейская |
Прэміі | Прэмія Расейскай Акадэміі навук імя О. Катлярэўскага (1917) |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце Knihi.com | |
Іва́н Я́каўлевіч Франко́ (па-ўкраінску: Іван Якович Франко; 27 жніўня 1856, с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Аўстрыйская імпэрыя — 28 траўня 1916, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына) — украінскі пісьменьнік, паэт, белетрыст, навуковец, публіцыст і палітычны дзяяч. Доктар філязофіі (1893)[7], сапраўдны чалец Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі (1899), ганаровы доктар Харкаўскага ўнівэрсытэту (1906), чалец Усеўкраінскага таварыства «Просвіта». У 1915 годзе быў высунуты на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, але заўчасная сьмерць перашкодзіла пасьпяховаму завяршэньню гэтага вылучэньня.
У гонар Франка горад Станіслаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск.
Іван Франко нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў сяле Нагуевічы Драгобыцкага павету на Львоўшчыне ў сям’і сельскага каваля.
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Ніл Гілевіч, Францішак Грышкевіч, Адам Гурыновіч, Галіна Дубянецкая, Васіль Жуковіч[8], Хведар Жычка, Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Караткевіч, Анатоль Кудравец, Юрась Пацюпа[8], Піліп Пестрак, Вячаслаў Рагойша, Максім Танк, Алесь Траяноўскі, Алесь Якімовіч.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |