Іван Якубоўскі

Іван Ігнатавіч Якубоўскі
25 сьнежня 1911 (7 студзеня 1912)[4]30 лістапада 1976(1976-11-30)[1][2][3][…] (64 гады)
Вальтэр Ульбрыхт, Гайнц Гофман і Іван Якубоўскі (справа)
Месца нараджэньня в. Зайцава, Горацкі раён Магілеўскай вобласьці, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Масква, СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званьне Маршал Савецкага Саюзу
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Іван Ігнатавіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці — 30 лістапада 1976) — маршал Савецкага Саюзу, двойчы Герой Савецкага Саюзу[5].

Нарадзіўся 7 студзеня 1912 году ў вёсцы Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Аршанскім пэдагагічным тэхнікуме. Чалец ВКП (б)/КПСС з 1937 году.

У гады Другой сусьветнай вайны камандзір 91-й асобнай танкавай брыгады 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Ўкраінскага фронту; намесьнік камандзіра 6-га і 7-га гвардзейскіх танкавых корпусаў, палкоўнік.

Генэрал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюзу (12 красавіка 1967). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» 3-й ступені, мэдалямі, замежнымі ўзнагародамі. Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЧССР) (28 красавіка 1970). У 1967—1976 гадох зьяўляўся Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў Варшаўскай дамовы.

Памёр 30 лістапада 1976. Пахаваны ў Маскве на Чырвонай плошчы, у Крамлёўскай сьцяне.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага. Імем Якубоўскага названыя вуліцы ў Менску, Магілёве, Пружанах, Воршы і ў іншых гарадох.

  1. ^ а б Якубовский Иван Игнатьевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Iwan Ignatjewitsch Jakubowski // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Ivan Ignatyevich Yakubovsky // TracesOfWar
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #107885816 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Якубоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў