Ігар Бабко

Ігар Бабко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасьня 1985 (39 гадоў)
Воса, Кобрынскі раён[1], Беларусь
Рост 176 см
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кронан
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006
2007
2007—2008
2009
2010—2021
2022
2023—
Кобрынь
СКВІЧ
ПМЦ
Гарадзея
Слуцак
Баранавічы
Кронан
12 (2)
10 (0)
43 (2)
12 (0)
254 (18)
17 (3)
8 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 ліпеня 2023.

Ігар Бабко (нарадзіўся 9 верасьня 1985 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўпецкага «Кронану».

Ігар Бабко ёсьць выхаванцам ганцавіцкага футболу. Кар’еру пачаў у мясцовым клюбе «Харчавік», які выступаў у першынстве Берасьцейскай вобласьці. Пасьля паступіў у БДУФК. Падчас навучаньня выступаў у Другой лізе за такія клубы, як то «Кобрынь», менскі СКВІЧ і пастаўскі ПМЦ. У 2007 годзе разам з ПМЦ здабыў перамогу ў Другой лізе і наступны сэзон гуляў у Першай лізе, але пасьля заканчэньня сэзону 2008 году пастаўскі клюб быў расфармаваны. Перад пачаткам сэзону 2009 году праходзіў прагляд у «Баранавічах», але ў выніку пачаў сэзон у складзе «Гарадзеі». Адгуляўшы за гарадзейцаў паўсэзону, пайшоў служыць у войска[3].

Па вяртаньні з войска ў сярэдзіне 2010 году трапіў на прагляд у клюб «Слуцакцукар», які на той момант гуляў у Другой лізе, і ў выніку стаў гульцом клюбу. Паводле вынікаў сэзону 2010 году «Слуцакцукар» выйшаў у Першую лігу і зьмяніў назву на «Слуцак». У складзе «Слуцка» на працягу трох гадоў гуляў у Першай лізе. У сэзоне 2012 году канчаткова замацаваўся ў аснове, а ў 2013 годзе стаў адным зь лідэраў каманды, забіўшы за сэзон 6 галоў і аддаўшы 12 галявых перадачаў, што дапамагло «Слуцку» перамагчы ў Першай лізе.

У сэзоне 2014 году Ігар разам з «Слуцкам» дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выступаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У першай палове сэзону выступаў ня вельмі пасьпяхова, часам заставаўся на лаўцы запасных, але ўлетку трывала замацаваўся ў аснове. У выніку з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым распасоўшчыкам «Слуцка» ў сэзоне. У сьнежні 2014 году працягнуў кантракт з клюбам яшчэ на два гады[4]. У сэзоне 2015 году ўжо трывала замацаваўся ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы случакоў. У чэрвені 2016 году стаў капітанам «Слуцка». У сьнежні 2017 году зноў падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам[5]. У сэзоне 2018 году працягваў выступаць у стартавым складзе, аднак у верасьні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў апошнім матчы сэзону 2 сьнежня. У сьнежні 2018 года склаў новае пагадненьне з кіраўніцтвам[6].

Сэзон 2019 году пачынаў у стартавым складзе случакоў, аднак пазьней выбыў праз пашкоджаньні і не зьяўляўся на полі да канца сэзону. У сьнежні 2019 году падоўжыў супрацу з клюбам[7]. Праз траўмы замала выходзіў на поле і ў сэзоне 2020 году. У студзені 2021 году склаў новае пагадненьне з «Слуцкам»[8]. У сэзоне 2021 году ня меў трывалага месца ў складзе, часьцей выходзіў на зьмену ці заставаўся на лаве запасных.

У студзені 2022 году пасьля 11 гадоў у клюбе пакінуў «Слуцак»[9] і неўзабаве стаў гульцом «Баранавічаў»[10]. Нягледзячы на тое, што неўзабаве далучыўся да клюбу, быў прызначаны капітанам, трывала зьяўляўся ў стартавым складзе каманды. У лістападзе 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Баранавічы»[11].

Сэзон 2023 году пачаў у Другой лізе ў складзе стаўпецкага «Кронану», у складзе якога гуляе й па гэты дзень.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 26 2
2016 Найвышэйшая ліга 26 3
2017 Найвышэйшая ліга 26 1
2018 Найвышэйшая ліга 21 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]