Ігар Гаргандзоля Навара

Ігар Гаргандзоля

Заснаваны 1984
Арэна Piscine Terdoppio
Галоўны трэнэр Лярэнца Бэрнардзі
Чэмпіянат Сэрыя А1
2023—2024 4 месца
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ігар Гаргандзоля (па-італьянску: Igor Gorgonzola) — італьянскі жаночы валейбольны клюб зь места Навара, якое месьціцца ў рэгіёне П’емонту. Спаборнічае ў Сэрыі А1.

Клюб быў заснаваны ў 1984 годзе пад назовам АГІЛ і спачатку базаваўся ў горадзе Трэкатэ. Назва клюба была абрэвіятурай ад італьянскіх словаў Amicizia, Gioia, Impegno, Lealtà, што перакладаецца як сяброўства, радасьць, абавязак, вернасьць. Спачатку гэты клюб пачынаўся як моладзевы цэнтар, закліканы дапамагаць моладзі разьвівацца разам праз спорт. Зь цягам часу арганізацыя праз інвэстыцыі здолела пабудаваць спартовы комплекс з пляцоўкай для пляжнага валейболу, а таксама палацам дзеля правядзеньня матчаў па валейболе, футзале і баскетболе[1].

Валейбалісткі клюбу сьвяткуюць перамогу ў чэмпіянаце Італіі сэзону 2016—2017 гадоў.

Згуляўшы першыя гады ў рэгіянальных турнірах, у 1989 годзе клюб пачаў прасоўвацца праз італьянскія найніжэйшыя лігі. Да канца 1990-х гадоў ён дасягаў добрых посьпехаў, прасунуўшыся да Сэрыі A2, але ў сэзоне 1998—1999 гадоў каманда страціла месца і мусіла апусьціцца ў Сэрыю Б1. Аднак, паколькі чатыры каманды адмовіліся ад удзелу ў Сэрыі А2 у сэзоне 1999—2000 гадоў, клюб пазьбег паніжэньня. Падчас гэтага сэзону быў скарыстаны новы падыход, то бок галоўны трэнэр Лючана Пэдульля пастанавіў падрыхтаваць каманду маладых гульчыхаў з прафэсіяналізмам і адданасьцю інвэстыцыям у будучыню. Паводле вынікаў сэзону 2000—2001 гадоў клюб прабіўся ў Сэрыю А1, то бок у найвышэйшы дывізіён жаночага першынства Італіі[1].

Перад пачаткам сэзону ў эліце клюб перабазаваўся ў Навару, пачаўшы супрацу з новым галоўным спонсарам. Каманды атрымала новы назоў — «Асыстэль», паводле назвы свайго галоўнага партнэра. У сваім першым сэзоне ў Сэрыі А1 клюб заняў другое месца пасьля выхаду ў фіналу плэй-оф. У наступным сэзоне каманда зноў прабілася да фіналу плэй-оф, яшчэ раз паўтарыўшы вынік папярэдняга розыгрышу. У 2002—2003 гадоў наварскі клюб задэбютаваў у эўрапейскіх спаборніцтвах, згуляўшы ў Кубку ЭКВ[1]. Не зважаючы на посьпехі, клюб пастанавіў вярнуцца ў Трэкатэ і засяродзіцца на моладзевым спорце, аднавіўшы назву АГІЛ і саступіўшы сваю ліцэнзію на выступы ў найвышэйшым дывізіёне навастворанаму клюбу «Асыстэль»[1][2].

Толькі дзесьці празь дзесяць гадоў каманда вярнулася ў элітны дывізіёне, зноўку пераехаўшы ў Навару[2]. Тады ж зьявілася назва «Ігар Гаргандзоля». У 2015 годзе клюб упершыню стаў уладальнікам Кубка Італіі[3], а паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў «Ігар Гаргандзоля» стаў чэмпіёнам краіны[4]. Праз два сэзоны італьянскі клюб стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў ЭКВ, выгуляўшы ў фінале іншы італьянскі клюб «Імока».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]