Ігнацы Скарупка | ||||
па-польску: Ignacy Skorupka | ||||
Помнік ксяндза Скарупкі на варшаўскай Прадзе, ля катэдры й школы, дзе была сфармаваная вайсковая частка, да якой быў прымацаваны. | ||||
Дата нараджэньня | 31 ліпеня 1893 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Варшава | |||
Дата сьмерці | 14 жніўня 1920 (27 гадоў) | |||
Месца сьмерці | Восаў | |||
Прычына сьмерці | загінуў у баі[d] | |||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | ||||
Занятак | капэлян, вайсковы капэлян, каталіцкі сьвятар | |||
Навуковая сфэра | сьвятарства[d][1] і армія[1] | |||
Узнагароды | | |||
Ігнацы Ян Скарупка (па-польску: Ignacy Jan Skorupka; нар. 31 ліпеня 1893 году ў Варшаве[2] — пам. 14 жніўня 1920 году ў Восаве[3][4]) — польскі каталіцкі сьвятар, вайсковы капэлян.
Выпускнік Пецярбурскай сэмінарыі (1916), працаваў у Расеі. З 1918 году ў Польшчы. У ліпені 1920 году добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасьці ваеннага капэляна. Удзельнічаў у бітве за Восаў[5]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазыцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[4]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.
Пасьмяротна узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[4], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[6].
Яго асобу прыпамінаюць у якасьці прыкладу патрыёты й героя[7], а таксама сымбаля Варшаўскай бітвы. Маляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднесенай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.