Іда-Вірускі павет (эст. Ida-Virumaa— Іду-Віруская зямля) — найбуйнейшы павет на паўночным усходзе Эстоніі, межы якога распасьціраюцца да Фінскага заліва на поўначы, да ракі Нарвы на ўсходзе і на поўдні — да Чудзкага возера. На захадзе і паўднёвым захадзе павету мяжа цягнецца празь лясы і балоты, уздоўж тэрыторыі паветаў Ляэнэ-Віру і Йыгева. Плошча Іда-Віру — 3364,05 км², што складае 7,4% ад плошчы ўсёй краіны. У цэнтры павету, за 165 км ад Таліна, знаходзіцца адміністрацыйны, фінансавы і культурны цэнтар Іда-Віру — Йыхві. Буйныя гарады Нарва, Пюсі.