Інгрыя лац. Inhryja Inkeri | |||||
| |||||
Гістарычная вобласьць Інгрыя ў межах тэрыторыі Ленінградзкай вобласьці | |||||
Найбуйнейшы горад | Санкт-Пецярбург | ||||
Плошча • агульная |
15 000 км² км² |
Інгрыя[1] (Іжорская зямля, Іжора)[2] — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе сучаснай Расеі.
Разьмяшчаецца па берагах Нявы, абмяжоўваецца Фінскай затокай, ракой Нарвай і Чудзкім возерам на захадзе, Ладаскім возерам з прылеглымі да яго раўнінамі й ракой Лавай — на ўсходзе. На поўначы яна мяжуе з Карэліяй па рэках Сястры і Смародзінцы. Паўднёвая мяжа Інгрыі праходзіць па сярэдняй плыні рэк Арэжажа і Лугі, але большай часткай не мае дакладных геаграфічных арыентыраў і адпавядае мяжы паміж Маскоўшчынай і Швэцыяй, усталяванай па Сталбоўскім міры.
У Іжоры ёсьць некалькі назоваў: Інгрыя, Іжора, Інгерманляндыя. Існуе некалькі вэрсыяў паходжаньня назвы:
Усходняя частка Інгрыі ад ракі Сястра да сярэдняй плыні ракі Арэдзеж у XІІ—XVІІІ стагодзьдзях называлася Іжорская зямля (пад Іжорскай зямлёй у XVІІ стагодзьдзі таксама магла мецца на ўвазе ўся Інгрыя), заходняя частка ад вусьця Нявы (ад вусьця ракі Стрэлкі) і Арэжажа да ракі Нарвы — Вотская зямля.
У 1706 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, у склад шырокай Інгерманландзкай губерні, у 1711 годзе пераўтворанай у Санкт-Пецярбурскую губэрню. У 1803—1926 гадах землі Інгрыі знаходзіліся ў складзе пяці паветаў Санкт-Пецярбурскай (у 1914—1924 — Петраградзкай, у 1924—1927 — Ленінградзкай) губэрні: Санкт-Пецярбурскага (Петраградзкага, Ленінградзкага), Пецяргофскага, Цэтергофскага, Ямбурскага.
У 1927 годзе Ленінградзкая губэрня была пераўтворана ў Ленінградзкую вобласьць. Межы пералічаных тэрытарыяльных утварэньняў не заўсёды супадалі адзін з адным і значна мяняліся зь цягам часу. У цяперашні час на тэрыторыі Інгрыі разьмяшчаецца Санкт-Пецярбург і наступныя раёны Ленінградзкай вобласьці: Валасоўскі, Всеволожске, Гатчынскі, Кінгісепскі, Ламаносаўскі, Тасьненскі, а таксама заходняя частка Кіраўскага раёна да ракі Лавы.
Выкарыстоўванае ў навуковай літаратуры дзяленьне Інгрыі:
Межы Інгрыі мяняліся на працягу стагодзьдзяў, цяпер тэрыторыя гістарычнай вобласьці Інгрыя вызначаецца зыходзячы зь межаў фінскіх лютэранскіх парахвіяў Царквы Інгрыі, якія існавалі ў трыццатых гадах XX стагодзьдзя.
Плошча Інгрыі складае прыкладна 15 тыс. км².
Першыя сьляды пасяленьня чалавека на тэрыторыі сучаснай Ленінградзкай вобласьці Расеі ставяцца да эпохі мэзаліту (VIII-VII тысячагодзьдзе да н. э.). У I тысячагодзьдзі да н. э. зь Верхняга Паволжа на гэтыя землі прыйшлі прыбалтыйска-фінскія плямёны. У VIII—X стагодзьдзях на берагах ракі Лугі пасяліліся ільменскія славене. У VIII—XII стагодзьдзях па рацы Няве праходзіў Волскі гандлёвы шлях(uk) і гандлёвы шлях «З варагаў у грэкі».
У XIII стагодзьдзі Іжора ўвайшла ў склад Наўгародзкага княства, разам зь якім у 1478 годзе была далучаная да Вялікага Княства Маскоўскага. У 1581 годзе Швэцыя захапіла Івангорад і Капор'е на захадзе Іжоры ў ходзе Лівонскай вайны. У 1721 годзе Расейская імпэрыя далучыла заходнюю частку Іжоры па выніках Паўночнай вайны[2]
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |