Ізато́пы — віды атамаў аднаго хімічнага элемэнту, якія маюць розную колькасьць нэўтронаў.
Ізатопы аднаго элемэнта (пры аднолькавай колькасьці пратонаў) адрозьніваюцца атамнай масай і маюць амаль аднолькавыя хімічныя ўласьцівасьці.
Дзякуючы розьніцы атамных мас ізатопы маюць розныя фізычныя ўласьцівасьці, і адрозненьні павялічваюцца з павелічэньнем адрозненьня атамных мас. Адрозненьні ў атамных масах вядуць да таго, што ў чыстым выглядзе яны маюць іншую шчыльнасьць, тэмпэратуру кіпеньня, плаўленьня і сублімацыі. Гэтыя адрозненьні ўласьцівыя і хімічным растворам з рознай колькасьцю ізатопаў.
Розьніца мас ізатопаў вядзе да нязначных адрозненьняў ў іншых рэакцыях. Гэта ўплывае не на характар хімічных рэакцый, у якіх яны ўдзельнічаюць, а на іх хуткасьць. Гэтая зьява мае назву ізатопнага эфэкту і выкарыстоўваецца ў дасьледаваньнях мэханізмаў хімічных рэакцый. Гэтыя невялікія адрозненьні ў хуткасьці рэакцый выклікаюць зьмены ў ізатопным складзе хімічных зьвязкаў, якія ўтвараюцца ў розных рэакцыях, гэта зьява выкарыстоўваецца для дасьледаваньняў удзелу ізатопаў вугляроду ў рэакцыях фотасынтэзу.
Ізатопы падзяляюць на:
Ізатопы ня маюць асабістых назваў, акрамя ізатопаў вадароду (дэўтэр і трыт), і пазначаюцца сымбалямі хімічнага элемэнту зь лічбай атамнай масы ў гары з левага боку, напрыклад, ізатоп урану пазначаецца:235U
Хімічныя элемэнты маюць некалькі ізатопаў; у некаторых іх больш за дзесяць. Напрыклад, вадарод мае тры ізатопы: