Ікер Муньяін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1992[1][2] (31 год) | |
Рост | 1,7 м | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | нападнік, інсайд, вінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сан-Лярэнса | |
Нумар | 80 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009 2009—2024 2024— |
Більбао Атлетык Атлетык Більбао Сан-Лярэнса |
19 (3) 434 (56) 1 (0) |
Зборныя | ||
2012— | Гішпанія | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ікер Муньяін Ганьні (па-басконску: Iker Muniain Goñi; нарадзіўся 19 сьнежня 1992 году, Памплёна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік аргентынскага клюбу «Сан-Лярэнса». Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «гішпанскі Мэсі»[3].
Ікер зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць клюбу «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клюб, у матчы ў адказ у Швайцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасьля хатняй паразы 0:1 і прайшоў далей.
30 жніўня 2009 году Ікер патсавіў новы рэкорд, стаўшы самым маладым гульцом у Ля Лізе, а праз два тыдні зноўку забіў гол у эўракубках, калі басконскі клюб атрымаў хатнюю перамогу зь лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».
24 лютага 2012 году Муньяін быў вызваны ў шэрагі нацыянальнай зборнай Гішпаніі на таварыскі матч супраць зборнай Вэнэсуэлы ў Малязе. Празь пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сэска Фабрэгаса на 74 хвіліне, а гішпанцы атрымалі перамогу зь лікам 5:0[4].
«Атлетык»: