Іляры Піктавійскі

Іляры Піктавійскі
Дата нараджэньня 315
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 367
Месца сьмерці
Занятак тэоляг, каталіцкі сьвятар, філёзаф, пісьменьнік, схаластык, каталіцкі біскуп
Дзеці Abra of Poitiers[d]

Сьвяты Іляры Піктавійскі, Гіляры (каля 315 Пуат’е (Францыя) — 367, Пуат’е) — біскуп і доктар касьцёлу, выбітны заходні багаслоў. За сваю цьвёрдую пазыцыю ў барацьбе з арыянской ерасьсю, якая адмаўляла боскасьць Хрыста, атрымаў мянушку «Афанасі Захаду».

Гілярый нарадзіўся каля 315 г. у Пуат’е (Францыя) у сям’і патрыцыяў-паганцаў. Вывучаў філязофію і рыторыку. Маючы каля 30 гадоў ахрысьціўся і прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню касьцёлу. У 350 г. быў выбраны біскупам Пуат’е, магчыма, першым у гісторыі. Змагаючыся з арыянствам, сутыкнуўся з вялікімі цяжкасьцямі і, фальшыва абвінавачаны нядобразычліўцамі, быў высланы на выгнаньне, дзе правёў 5 гадоў. Пасьля вяртаньня ўстанавіў больш блізкія адносіны з духавенствам, што паспрыяла зьяўленню першых законных супольнасьцяў у Галіі.

Гілярый імкнуўся ўзгадніць тэалягічныя пастулаты Ўсходу з тэалёгіяй Захаду і напісаў шмат прац, найбольш вядомая з якіх — пісаньне пра Сьвятую Тройцу. Ён таксама лічыцца першым складальнікам рэлігійных гімнаў у лацінскім Касьцёле. Гілярый памёр у 367 годзе у Пуат’е і быў там пахаваны. Ён застаўся ў памяці нашчадкаў як вялікі абаронца і настаўнік касьцёла, а таксама зьяўляецца адным з найбольш папулярных сьвятых у Францыі.

Успамін 13 студзеня.

Сьвяты Гілярый лічыцца апекуном хваравітых дзяцей; яго дапамогі просяць пры зьмяіных укусах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]