Інгліш Вінгліш | |
English Vinglish | |
Жанр | камэдыйная драма[d] |
---|---|
Рэжысэр | Гаўры Шындэ |
Сцэнарыст | Гаўры Шындэ |
Прадусар |
|
У ролях | |
Кампазытар | Аміт Трывэды |
Апэратар | Ляксман Утэкар |
Мантаж | Хеманты Саркар |
Вытворчасьць |
|
Распаўсюд | Eros International[d] |
Дата выхаду | 5 кастрычніка 2012[1] |
Працягласьць | 133 хв.[2] |
Краіна | Індыя |
Мова | |
Бюджэт | 15 крораў[3] |
Прыбытак | 114 крораў[4][5] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
І́нгліш Ві́нгліш (па-ангельску: English Vinglish) — балівудзкая камэдыйная драма 2012 року індыйскай рэжысэркі Гаўры Шындэ. Фільм распавядае пра хатнюю гаспадыню, якая вырашае запісацца на курсы ангельскае мовы, каб спыніць кпіны свайго мужа і дачкі[6], адначасна атрымліваючы ўпэўненасьць у сваіх сілах. Прататыпам галоўнай гераіні паслужыла маці рэжысэркі Гаўры Шындэ. Інгліш Вінгліш быў зьняты на гіндзі, пазьней прадубляваны па-тамільску і на тэлугу. Выканаўца галоўнай ролі, Шрыдэві, зьнялася ў фільме ўпершыню пасьля 15-гадовага перапынку; сярод галоўных выканаўцаў таксама францускі актор Мэхдзі Нэбу, а таксама Адыль Хусаін ды Прыя Ананд[6]. У ролі камэо здымаліся Амітабг Бачан (вэрсіі на хіндзі і тамільскай) і Аджыт Кумар (тэлугу)[7].
Неўзабаве пасьля прэм’еры фільм стаў супэргітом ня толькі ў Індыі, але і за мяжой[8][9]. У 2012 року Гаўры Шындэ атрымала за Інгліш Вінгліш усе ўзнагароды за найлепшы рэжысэрскі дэбют. Фільм трапіў у кароткі сьпіс ад Індыі на атрыманьне прэміі Акадэміі за найлепшы фільм на замежнай мове[10]. На некалькіх міжнародных фэстывалях фільм атрымаў шырокае прызнаньне, а Шрыдэві была названая «індыйскай Мэрыл Стрып»[11] і «жаночым аналягам Раджніканта ў Японіі»[12].