Індалёгія

Індалёгія, індыяні́стыка — комплексная гуманітарная навука, якая вывучае гісторыю, культуру, мовы, літаратуру, ідэалягічныя погляды этнічных групаў, якія пражываюць на Індыйскім субкантынэнце (то бок, у Паўднёвай Азіі); галіна ўсходазнаўства. Індалёгія, як правіла, не займаецца вывучэньнем сучаснай эканомікі, кіраваньня і палітыкі Паўднёвай Азіі, за выключэньнем выпадкаў, калі гэтыя пытаньні глыбока ўкараніліся ў гісторыі і могуць быць асьветленыя яе мэтадамі й ідэямі.