Індрыевыя | |
![]() Indri indri — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Прыматы (Primates) |
Падатрад | Strepsirrhini |
Сямейства | Індрыевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Indriidae Burnett, 1828 | |
Індрыевыя (Indriidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 19 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар. Сустракаюцца ў лясах і хмызьняках. Сустракаюцца ў трапічных лясах і шыракалістых і вечназялёных лясах, звычайна ў лясах з вялікімі дрэвамі[2][3].
Члены гэтага сямейства марфалагічна разнастайныя, вагой ад 1 да 10 кілаграмаў. Хвост Indri вельмі кароткі, а ў іншых індрыевых доўгія хвасты. Вушы невялікія. Валасяны полаг густы, колер значна вар’іруецца ў розных відаў, ад яркага чорна-белага да карычневага і жоўтага. Лыч безвалосы, некалькі карацей, чым у лемураў. Зубная формула: 2/2, 1/0, 2/2, 3/3 = 30 зубоў[2][3].
Індрыевыя — драўняныя жывёлы. Indri і Propithecus звычайна жывуць невялікімі групамі, якія складаюцца з адной або некалькіх самак, аднаго або некалькіх самцоў і залежных маладых. Групы, як правіла, тэрытарыяльныя. Групавое жыцьцё звычайна мірнае, за выключэньнем пэрыяду размнажэньня ў некаторых відаў. Avahi ўтвараюць манагамныя пары. Avahi — начныя, а Indri, Propithecus — дзённыя жывёлы. Віды індрыевых даволі маларухомыя, групы перамяшчаюцца ад 300 да 1100 метраў у дзень. Індрыевыя — вэгетарыянцы, ядуць лісьце, пупышкі, плады, кару і кветкі. На індрыевых палююць людзі і фоса[2][3].
Сямейства індрыевыя (Indriidae)
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |