Індустрыя Кельцы | |||
Поўная назва | Klub Sportowy Vive Tauron Kielce | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | ВТ Кельцы | ||
Заснаваны | 1965 | ||
Месцазнаходжаньне | Кельцы, Польшча | ||
Арэна | Hala Legionów Зьмяшчальнасьць: 4200 | ||
Уласьнік | Бэртус Сэрваас | ||
Галоўны трэнэр | Талант Дуйшабаеў | ||
Чэмпіянат | Супэрліга | ||
2023—2024 | 2 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
«Індустрыя Кельцы» (па-польску: Industria Kielce) — польскі гандбольны клюб з Кельцаў. Выступае ў Польскай гандбольнай супэрлізе і Лізе чэмпіёнаў.
Клюб заснаваны ў сьнежні 1965 року ў складзе спартовага клюбу «Іскра». Празь пяць гадоў клюб прабіўся ў III цэнтральную лігу, адразу ж выйшаўшы ў II лігу. 10 ліпеня 1973 два гандбольныя кельцкія клюбы «Іскра» і «СГЛ» утварылі новую каманду «Карона». Гэты клюб у 1975 року здолеў прабіцца ў найвышэйшы польскі дывізіён, аднак вылецеўшы ў дэбютным сэзоне.
У сэзоне 1978—1979 «Карона» зноў выйшла ў I лігу, гэтым разам здолеўшы замацавацца, а праз год здабыўшы бронзавыя мэдалі чэмпіянату Польшчы. У 1983 року кельцкі клюб зноў вылецеў у II лігу, але адразу ж вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У 1985 року клюб напаткаў найбольшы посьпех з часу заснаваньня — заваёва Кубка Польшчы. З гэтага году «Карона» займела ўласную спартовую арэну зьмяшчальнасьцю 1600 гледачоў.
У 1991 зь фінансавых прычынаў частка каманды вырашыла стварыць новы клюб, які атрымаў старую назву «Іскра Кельцы». 90-я гады сталі найвялікшым трыюмфам каманды. У 1992—1994 «Іскра» двойчы станавілася чэмпіёнам краіны, у сэзоне 1994—1995 — віцэ-чэмпіёнам і фіналістам Кубка, што дало яму магчымасьць дэбютаваць у Кубку кубкаў. У 1995 року клюб дайшоў да 1/8, у 1997 — да чвэрцьфіналу Кубку кубкаў, а ў 1999 першым з польскіх камандаў трапіў у Лігу чэмпіёнаў.
У 2000 «Іскра» заваявала Кубак Польшчы, праз год — бронзавыя мэдалі чэмпіянату.
З 2002 року галоўным спонсарам клюбу стаў Бэртус Сэрваас, уладальнік прадпрыемства «Vive Textile Recycling». Ад гэтай пары ў назьве клюбу зьяўляецца прыстаўка «Vive», а гандбалісты стала змагаюцца за чэмпіёнскія тытулы. Ужо праз год «Вівэ Кельцы» здабыў першы ў сваёй гісторыі дубаль: кубак і золата чэмпіянату. У 2006 року адкрытая новая арэна «MOSiR» на 3000 гледачоў (цяпер завецца «Заляй легіёнаў»).
У 2009 клюб зрабіў залаты дубаль у чэмпіянаце і кубку Польшчы, а пасьля падпісаньня кантракту з «Targi Kielce» да назвы дадалося слова «Targi». У сэзоне 2009—2010 клюб «Вівэ Таргі Кельцы» ўпершыню ў гісторыі польскага гандболу перамог ва ўсіх без выключэньня гульнях чэмпіянату і кубка, другі раз запар (і трэці ў гісторыі) зрабіўшы залаты дубаль. У 2011 кубак здабыты яшчэ раз, а ў чэмпіянаце занятае трэцяе месца. У 2013 бронзавы вынік паўтарыўся.
З 2014 року палякаў трэніруе Талант Дуйшабаеў, які прывёў клюб да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 2016 году.
Рокі | Назва | |
---|---|---|
1965 | 1973 | Іскра Кельцы |
1973 | 1991 | Карона Кельцы |
1991 | 1994 | Іскра Кельцы |
1994 | 1996 | Іскра/Цэрэзыт Кельцы |
1996 | 1998 | Іскра Кельцы |
1998 | 1999 | Іскра/Лідэр Маркет Кельцы |
2000 | Стралец/Лідэр Маркет Кельцы | |
2001 | 2002 | Кальпортэр/Лідэр Маркет Кельцы |
2002 | Кальпортэр Кельцы | |
2002 | 2009 | Вівэ Кельцы |
2009 | 2014 | Вівэ Таргі Кельцы |
2014 | 2017 | Вівэ Таўран Кельцы |
2017 | 2020 | PGE Вівэ Кельцы |
2020 | 2022 | Ломжа Вівэ Кельцы |
2022 | 2022 | Ломжа Індустрыя Кельцы |
2022 | 2022 | Індустрыя Кельцы |
2022 | 2022 | Барлінэк Індустрыя Кельцы |
2022 | па сёньня | Індустрыя Кельцы |