Індустрыяліза́цыя — гістарычны працэс тэхніка-эканамічнага пераходу ад аграрнага да прамысловага спосабаў грамадзкай вытворчасьці, які праходзіць праз машынную стадыю вытворчасьці тавараў і паслуг. Паняцьцё індустрыялізацыі выкарыстоўваецца для абазначэння гістарычнай эпохі эўрапейскай прамысловай рэвалюцыі, якая пачалася ў другой палове 18 стагодзьдзя ў Анґельшчыне. Пазней яна паступова распаўсюдзілася на іншыя краіны Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. У Азіі і Лацінскай Амэрыцы пачалася ў сярэдзіне 20 стагодзьдзя.