Індэпэнд’ентэ | |
Поўная назва | Club Atlético Independiente |
---|---|
Заснаваны | 1 студзеня 1905 |
Горад | Авэльянэда, Аргентына |
Стадыён |
Лібэртадорэс дэ Амэрыка Умяшчальнасьць: 48 069 |
Прэзыдэнт | Нэстар Грындэцьці[d][1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга |
· 2023 | 24 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы clubaindependiente.com.ar (гішп.) |
«Індэпэнд’е́нтэ» (па-гішпанску: Independiente) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Авэльянэда, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Акрамя таго, «Індэпэнд’ентэ» ўваходзіць у склад гэтак званай вялікай пяцёркі футбольных клюбаў Аргентыны. Лякальнае суперніцтва з клюбам «Расінг» мае назоў Дэрбі Авэльянэды.
Першапачаткова клюб быў створаны ў Буэнас-Айрэсе ў раёне Мансэрат 1 студзеня 1905 году, аднак ужо ў 1907 годзе каманда зьмяніла сваё базаваньне на Авэльянэду. «Індэпэнд’ентэ» зьяўляецца даволі пасьпяховым аргентынскім клюбам, які мае на сваім рахунку 16 перамог у нацыянальным першынстве.
Стадыён «Індэпэнд’ентэ» мае назву Лібэртадорэс дэ Амэрыка, якую ён атрымаў у 2005 годзе. Раней пляцоўка была вядомы наўпрост як стадыён «Індэпэнд’ентэ». Арэна была адкрытая 4 сакавіка 1928 году матчам супраць уругвайскага «Пэньяролу». Гэта быў першы бэтонны стадыён у Паўднёвай Амэрыцы.
|
|