Інтэр Маямі | |
Поўная назва | Club Internacional de Fútbol Miami |
---|---|
Заснаваны | 2018 |
Горад | Маямі, ЗША |
Стадыён |
Чэйз Умяшчальнасьць: 21 550 |
Кіраўнік | Дэйвід Бэкгэм, Simon Fuller[d], Marcelo Claure[d] і Masayoshi Son[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | МЛС |
· 2023 |
Канфэрэнцыя: 14 месца (агулам 27 месца) Плэй-оф: ня выйшлі |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы intermiamicf.com (анг.) (гішп.) |
«Інтэр Маямі» (па-ангельску: Inter Miami CF) ― амэрыканскі футбольны клюб, які месьціцца ў Маямі. Фундатарам клюбу зважаецца былы ангельскі футбаліст Дэйвід Бэкгэм. 29 студзеня 2018 году МЛС афіцыйна зацьвердзіла заяўку каманды на пашырэньне лігі[2][3]. З таго часу, як клюб пачаў спаборнічаць ва Ўсходняй канфэрэнцыі ў сэзоне 2020 году, клюб падпісаў кантракты зь некалькімі вядомымі гульцамі, як то Блез Мацюідзі, Гансалё Ігуаін, Сэрхіё Бускетс, Жордзі Альба, Ліянэль Мэсі і Люіс Суарэс.
Клюб прыцягнуў міжнародную ўвагу, калі ягоным прэзыдэнтам і суўладальнікам стаў Бэкгэм, а таксама ў 2023 годзе, калі працоўную ўгоду з маямцамі склаў Ліянэль Мэсі. Клюб упершыню кваліфікаваўся на Кубак чэмпіёнаў КОНКАКАФ 2024 году. Ацэначны кошт каманды паводле вэрсіі Forbes у 2024 годзе складаў 1,03 мільярдаў даляраў ЗША, то бок больш дарагім на той час клюбам ЗША быў толькі «Лос-Анджэлес»[4].