Інтэрнасьёнал | |||||
Поўная назва | Sport Club Internacional | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 красавіка 1909 | ||||
Горад | Порту-Алегры, Бразылія | ||||
Стадыён |
Бэйра-Рыю Умяшчальнасьць: 56 000 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | ||||
· 2023 | 9 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы internacional.com.br |
«Інтэрнасьёнал» (па-партугальску: Internacional) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі ад пачатку ейнага заснаваньня. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі зь іншым клюбам з Порту-Алегры «Грэмію».
У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў гішпанскую «Барсэлёну». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі, аказаўшыся мацней за мэксыканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў Паўднёваамэрыканскі кубак, другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.
Фундатарамі клюбу лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак ня здолелі знайсьці клюб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клюбы, аднак абодва клюбы былі прыватнімі, і ў іх выступалі толькі гульцы зь нямецкім паходжаньнем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на паседжаньне 4 красавіка 1909 году з мэтай стварэньня новага футбольнага клюбу, які атрымаў назву «Інтэрнасьёнал».
Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьёнал», што тычыцца дактрыны клюбу, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжаньня, нацыянапльнасьці і сацыяльнага статусу.
Трэніроўкі ў новым клюбе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьёналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азэньню цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёну «Грэмію», чым да арэны Бэйра-Рыю, якая разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».
18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клюбу «Грэмію» на іхнай пляцоўцы. «Інтэрнасьёнал» трываў паразу з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасьня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной зь лепшых каманд гораду «Вайсковым футбольным клюбам» (парт. Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клюб адсьвяткаваў 12 кастрычніка 1909 году, абыграўшы ўсё той жа «Вайсковы футбольны клюб» зь лікам 2:1.
|
|