Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі | |
па-ангельску: International Criminal Police Organization | |
Дзяржавы-ўдзельніцы | |
Абрэвіятура | МАКП |
---|---|
Дата ўтварэньня | 7 верасьня 1923 (101 год таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | Папярэджаньне злачынстваў |
Штаб-кватэра | г. Ліён, вобласьць Рона-Альпы, Францыя |
Сяброўства | 186 дзяржаваў, 4 калёніі Нідэрляндаў |
Афіцыйныя мовы | ангельская, арабская, гішпанская, француская |
Генэральны сакратар | Рональд Ноўбл |
Бюджэт | 47,6 млн эўра (2008) |
Сайт | www.interpol.int |
Колішняя назва | Міжнародная камісія крымінальнай паліцыі (да 13 чэрвеня 1956 г.) |
Міжнаро́дная арганіза́цыя крыміна́льнай палі́цыі (Інтэрпо́л ці Інтэрпа́л) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой зьяўляецца аб’яднаньне намаганьняў нацыянальных праваахоўных органаў краінаў-удзельніцаў у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасьцю.
Інтэрпол не ажыцьцяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасьць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статуту).
У якасьці дзяржаваў-заснавальніцаў у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі напачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бэльгія, Вугоршчына, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Італія, Кітай, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Румынія, Францыя, Швайцарыя, Швэцыя, Эгіпет ды Югаславія. Колькасьць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 году дасягнула 186 дзяржаваў. Да таго ж Нідэрлянды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калёніяў — Аруба, Кюрасао, Нідэрляндзкія Антылы ды Сьвяты Марцін.
Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасьня 1993 г. Урады ўсіх сумежных зь Беларусьсю краінаў таксама ёсьць удзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснаваньня, Расеі — з 27 верасьня 1990 г., Летувы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі ды Ўкраіны — з 4 лістапада 1992 году[3].
Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасьня 1923 г. на міжнародным зьезьдзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанесьлі ў Бэрлін (Нямеччына). У 1945 — у Сэн-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласьць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору й выдачы зьвестак аб асобах заснавалі Камісію.
Генэральныя сакратары:
Да сьнежня 2013 году Нацыянальнае бюро МАКП у Беларусі высьветліла месцазнаходжаньне звыш 1000 злачынцаў, у тым ліку больш за ўсё ў Аўстраліі, Тайляндзе і Лібане. Пры гэтым абмяняліся дакумэнтамі з праваахоўнікамі ў 106 са 190 дзяржаваў-удзельніц МАКП[4].