ІнфармНапалм | |
Слоган | Ignis vincit tenebris |
---|---|
Тып | Грамадзянская журналістыка(en) |
Даступныя мовы | Беларуская і 26 іншых[1] |
Уладальнік | Раман Бурко |
Аўтар | Раман Бурко |
Пачатак працы | 29 сакавіка 2014 (10 гадоў таму)[2] |
Камэрцыйны? | Не |
Рэгістрацыя | Няма |
Актуальны стан | Дзейны |
Рэйтынг Alexa | 1650 (2015; ва Ўкраіне) |
informnapalm.org |
ІнфармНапалм — шматмоўны некамэрцыйны вэб-сайт аб расейскім вайсковым уварваньні ва Ўкраіну, заснаваны ў сакавіку 2014 году журналістам Раманам Бурко зь Севастопаля (Украіна)[3]. Зьмяшчае матэрыялы выведкі з адчыненых крыніцаў(en). Пераклад беларускамоўнай вэрсіі сайту ажыцьцяўляе Дзяніс Івашын з Горадні (Беларусь)[4].
Першае ж відэа сайту аб нападзе ў сакавіку 2014 г. расейскіх жаўнераў на ўкраінскую вайсковую частку ў Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 г. сайт разьмясьціў відэазапісы 14 допытаў палонных расейскіх жаўнераў, затрыманых са зброяй ва Ўкраіне[5]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 г. апублікаваў дасьледаваньне аб завозе ў Данецкую вобласьць Украіны расейскім жаўнерам Зьмітром Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (вайсковая частка № 83466; Масква, Расея) зэнітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», зь якога 24 ліпеня 2014 г. пад Данецкам зьбілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[6][7]. На жнівень 2015 г. штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[8]. 16 кастрычніка 2015 г. сайт пачаў у адказ на кожнае парушэньне ва Ўкраіне расейскімі інтэрвэнтамі Менскага пратаколу аб спыненьні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозьвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расейскіх вайсковых пілётаў у Сырыі[9].
ІнфармНапалм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |