Іньяцыё Абатэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лістапада 1986 (38 гадоў) Сант-Агата-дэ-Гоці, Італія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
2003—2004 | Мілян | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005 2005—2006 2006—2007 2007—2008 2008—2009 2009—2019 |
Напалі Сампдорыя П’ячэнца Модэна Эмпалі Тарына Мілян |
32 (2) 0 (0) 13 (0) 38 (1) 24 (1) 25 (1) 243 (3) |
Зборныя | ||
2011—2015 | Італія | 22 (1) |
Іньяцыё Абатэ (па-італьянску: Ignazio Abate; нарадзіўся 12 лістапада 1986 году, Сант-Агата-дэ-Гоці, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2011—2015 гадох выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Гуляў на пазыцыі правага абаронцы, сын былога футбаліста, брамніка, Бэньяміна Абатэ.
Абатэ зьяўляецца выхаванцам «Міляну», але пачаў сваю кар’еру ў клюбе Сэрыі С1 «Напалі», у які быў аддадзены ў арэнду. Затым Абатэ зьмяніў некалькі камандаў, як то «Сампдорыя», у якой не правёў ні адной гульні, «П’ячэнца» й «Модэна». У 2007 годзе частку правоў на футбаліста выкупіў «Эмпалі», у якім, па ўмовах дамовы, Абатэ правёў сэзон.
23 ліпеня 2008 году Абатэ быў прададзены ў клюб «Тарына», за частку правоў на футбаліста (іншая частка засталася ў «Эмпалі») турынскі клюб заплаціў 2 млн эўра. 15 кастрычніка 2008 году Абатэ ў матчы супраць «Аталянты» атрымаў траўму шчыкалаткі, якая вывела яго з гульні на 2 месяцы. 7 сьнежня гулец вярнуўся на поле. У 2009 годзе вярнуўся ў «Мілан». У сэзоне 2009—2010 гадоў пад кіраўніцтвам Леанарда Абатэ, першапачаткова выходзіў на замену на месца правага паўабаронцы, аднак зь цягам часу зрушыўся ў абарону. У наступным сэзоне, з прыходам Масыміліяна Алегры, Абатэ замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы «Міляну», згуляўшы ў 37 матчах[1][2].
Абатэ выступаў за моладзевыя зборныя Італіі зборныя ўсіх узростаў, удзельнічаў у Алімпіядзе ў Пэкіне. 11 лістапада 2011 году дэбютаваў за зборную Італіі ў госьцевым таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. Гульня скончылася зь лікам 2:0 на карысьць італьянцаў.
Іньяцыё Абатэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў