Ірэн Жаліё-Кюры

Ірэн Жаліё-Кюры
Irène Joliot-Curie
фатаграфія 1935 году
Дата нараджэньня 12 верасьня 1897(1897-09-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Дата сьмерці 17 сакавіка 1956(1956-03-17)[4][1][2][…] (58 гадоў)
Месца сьмерці Парыж
Прычына сьмерці леўкемія[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Факультэт навук Парыжа
Занятак фізык, хімік, прафэсарка, палітык, ядзерны фізык, дасьледніца
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Інстытут раду
Вядомая як дасьледчыца штучнай радыёактыўнасьці
Сябра ў Акадэмія навук НДР[d], Расейская акадэмія навук, Каралеўская акадэмія мэдыцыны Бэльгіі[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Польская акадэмія навук
Навуковы кіраўнік Поль Ленжэвэн
Бацька П’ер Кюры
Маці Марыя Складоўская-Кюры
Дзеці П’ер Жаліё[d] і Элен Лянжэвэн-Жаліё[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія ў галіне хіміі (1935)

Ірэ́н Жаліё-Кюры́ (па-француску: Irène Joliot-Curie; 12 верасьня 1897, Парыж, Францыя — 17 сакавіка 1956, Парыж, 4 акруга) — адна з найбуйнейшых навукоўцаў 20 стагодзьдзя ў вобласьці радыёхіміі і ядзернай фізыкі.

Бацькі Ірэн П’ер Кюры і Марыя Складоўская-Кюры — слынныя фізыкі, першаадкрывальнікі раду, заснавальнікі навуковай школы. Ірэн і яе муж Фрэдэрык Жаліё-Кюры таксама належаць да гэтай школы. Калі Ірэн было 8 гадоў, яе бацька загінуў. Пазьней Марыя Складоўская-Кюры пісала пра гэтую падзею ў кароткай біяграфіі П’ера Кюры наступным чынам:

« Ён быў адданым і пяшчотным бацькам для сваіх дзяцей, аднак дочкі бялі ў той час яшчэ задужа малымі, каб зразумець няшчасьце, якое на нас абрынулася. Іх дзядуля і я, аб'яднаўшыся ў нашым агульным горы, зрабілі ўсё, што маглі, каб іх дзяцінства не было занадта засмучана. »

Дарэктарамі дзяцінства Ірэн і яе малодшай сястры Эвы былі маці і дзед, бацька П’ера Кюры, доктар Эжэн Кюры, лекар, удзельнік Парыскай камуны.

Марыя Кюры зь дзяцінства разьвівала ў Ірэн цікаўнасьць і страсьць да навукі. Адукацыя Ірэн пачалася незвычайна: Марыя Кюры і яе самыя блізкія сябры самі арганізавалі школу для сваіх дзяцей, аднагодкаў Ірэн. Дзесяць дзяцей займаліся фізыкай у Парыскай школе фізыкі ў Марыі Кюры, хіміяй у лябараторыі Сарбоны пад кіраўніцтвам Жана Пэрына, слухалі матэматыку ў Поля Ленжэвэна, а таксама навучаліся літаратуры, гісторыі, прыродазнаўству, лепцы, малюнку, шыцьцю і агародніцтву. Натуральна, што такія вахавальнікі здолелі зь дзяцінства разьвіць багатыя здольнасьці Ірэн Кюры. Пасьля некалькіх гадоў заняткаў у гэтай «школе» Ірэн Кюры паступіла ў каледж, каб падрыхтавацца да іспыту на ступень бакаляўра.

Марыя Кюры клапацілася таксама пра спартовае выхаваньне дачок. Ірэн Кюры ўсё жыцьцё была выдатнай плаўчыхай, нестамляльным хадаком па горах і выдатнай лыжніцай. Сябры яе цёпла ўспамінаюць таксама, як Ірэн і Фрэдэрык Жаліё-Кюры тэнчылі разам з рыбакамі Брэтані ці пелі зь імі народныя песьні. Пра тое, наколькі шырокім была кола інтарэсаў Ірэн Кюры, сьведчыць, тое, што ў газэце «Лэтр Франсэз» (па-француску: Les Lettres Françaises) былі апублікаваныя пераклады паэм Рэд’ярда Кіплінга, зробленыя ёю.

Улетку 1914 году быў скончаны новы будынак лябараторыі Марыю Кюры, які будаваўся некалькі гадоў. Але ў гэты час пачалася Першая сусьветная вайна, і Марыя Кюры засталася без супрацоўнікаў, з адным лябарантам. Каб ажыцьцявіць пераезд, Марыя паклікала на дапамогу Ірэн, якая скончвала тады падрыхтоўку да іспыту на ступень бакаляўра. Дзяўчынка перанасіла прылады і манціравала іх зноў, дапамагала разьбіраць бібліятэку і кавалкі радыёактыўных мінэралаў. Так пачалася яе праца ў інстытуце раду.

У гады Першай Сусьветнай вайны Марыя Кюры аддала ўвесь свой талент справе дапамогі параненым. Яна сканструявала першы рухомы рэнтгенаўскі кабінэт, сама аб’язджала зь ім шпіталі і санітарныя пасты на франтах і абслугоўвала мэдычнай дапамогай параненых, будучы адначасова і шафёрам, і рэнтгенатэхнікам, і інструктарам. Ірэн, якой тады толькі споўнілася 17 гадоў, суправаджала маці ў гэтых паездках, а потым пачала самастойна ўсталёўваць рэнтгенаўскую апаратуру ў палявых шпіталях і вучыць лекараў працы зь ёю. Пазьней, калі Марыя Кюры арганізавала ў сваёй лябараторыі школу рэнтгенатэхнікаў, Ірэн праводзіла ў ёй практычныя заняткі. Пасьля сканчэньня вайны Ірэн стала прэпаратарам у Інстытуце раду ў Парыжы ў лябараторыі Марыі Кюры. У 1925 годзе яна выдатна абараніла доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную вывучэньню альфа-промняў палёну.

У 1926 годзе Ірэн Кюры выйшла замуж за лябаранта Інстытуту раду Фрэдэрыка Жаліё. Ад гэтага часу сумеснае жыцьцё, навуковая і грамадзкая праца Фрэдэрыка і Ірэн Жаліё-Кюры зьвязаная гэтаксама непарыўна і непадзельна, як былі зьвязаныя паміж сабой П’ер і Марыя Кюры. Ірэн Кюры нарадзіла дваіх дзяцей — дачку Элен і сына П’ера.

За сваё жыцьцё Ірэн Жаліё-Кюры апублікавала 54 навуковых працы, большасьць зь якіх выкананая і апублікаваная ёю разам з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры.

З раньніх прац Ірэн Кюры асабліва вядома дасьледаваньне хуткасьцей альфа-выпраменьваньня палёну, якое было праведзена ёю ў 1925 годзе выкшталцоным мэтадам адначасовага назіраньня вельмі вялікай колькасьці трэкаў альфа-часьціц ў камэры Вілсана. Яна правяла таксама істотную статыстыку адхіленьняў прабегаў ад сярэдняга і дала ёй тэарэтычнае тлумачэньне. Гэты мэтад выкарыстоўваўся потым неаднаразова для выяўленьня прамянёў з даўгім прабегам. Пачынаючы з 1928 году, Ірэн Кюры разам з Фрэдэрыкам Жаліё пачала сыстэматычнае вывучэньне ядравых рэакцый, якія адбываюцца пры апрамяненьні ядраў лёгкіх элемэнтаў альфа-прамянямі палёну. Гэтыя працы прывялі іх да выдатных навуковых адкрыцьцяў[5]. У 1938 годзе дасьледавала дзеяньне нэўтронаў на цяжкія элемэнты, што стала важным крокам да адкрыцьця дзяленьня ўрану.

У 1935 годзе ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй ў галіне хіміі з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры за сынтэз новых радыёактыўных элемэнтаў[6]. Афіцэр Ордэна Ганаровага легіёну.

Памерла 17 сакавіка 1956 году ў Парыжы ад вострага леўкозу.

  • Production artificielle d'éléments radioactifs. Preuve chimique de la transmutation des éléments // J. phys. radium. — 1934. — № 5.4. — С. 153-156.
« Зь дзяцінства ў мяне заўсёды быў намер займацца навуковай працай з маёй маці ў яе лябараторыі, так што сталася цалкам натуральным, што я пачала працаваць у яе лябараторыі» (1955 год) »
  1. ^ а б Irène Joliot-Curie // filmportal.de — 2005.
  2. ^ а б Irène Curie sp/o Joliot // KNAW Past Members (анг.)
  3. ^ Irène Joliot-Curie // FemBio database (ням.)
  4. ^ Жолио-Кюри Ирен // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ М. П. Шаскольская. Ірэн Жаліё-Кюры = Ирен Жолио-Кюри // Успехи физических наук. — 1956. — В. 4. — Т. LIX. — С. 583-585.
  6. ^ The Nobel Prize in Chemistry 1935. The Nobel Foundation.