Ірээн Вюст

Ірээн Вюст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася1 красавіка 1986(1986-04-01)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежац

Ірэ́эн Вюст (па-нідэрляндзку: Ireen Wüst) — нідэрляндзкая канькабежка на доўгай трасе. Вюст ёсьць самым пасьпяховым алімпійцам у канькабежным спорце, здабыўшы як мінімум адзін залаты мэдаль у кожных зь пяці запар зімовых Алімпійскіх гульнях[3]. Першы залаты мэдаль спартоўка здабыла ва ўзросьце дзевятнаццаці гадоў, 12 лютага 2006 году, на дыстанцыі 3000 мэтраў. Яна таксама ёсьць сяміразовай чэмпіёнкай сьвету ў шматбор’і, чатырнаццаціразовай чэмпіёнкай сьвету на адзіночнай дыстанцыі і пяціразовай чэмпіёнкай Эўропы ў шматбор’і. У 2014 годзе яна была абраная Reuters спартоўцам ці спартоўкай сьвету.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]