Возера
Ісык-Куль
Ысык-Көл
Ісык-Куль | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ісык-Куль (па-кыргыску: Ысык-Көл — «гарачае возера») — бясьсьцёкавае возера ў Кыргыстане, у Паўночным Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на вышыні 1608 м.
Плошча 6236 км² (паводле іншых зьвестак 6330 км²). Даўжыня 178 км, шырыня да 60 км, глыбіня да 702 м. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Упадае больш за 50 рэк; найбольшыя зь іх Джэргалан і Цюп.
Берагі расчлянёныя слаба, глыбокія залівы толькі на ўсходзе й паўднёвым усходзе. Зімой не замярзае. Тэмпэратура вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7°С. Вада саленаватая (каля 6‰).
Вядзецца рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Ажыцьцяўляецца суднаходзтва, асноўныя парты: Рыбачае й Прыстань-Пржавальск. На Ісык-Кулі разьмешчаныя курорты Чалпон-Ата й Тамга. Возера знаходзіцца ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла Мікалая Пржавальскага. Разьвіваецца турызм.
Ісык-Куль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў