Іцхак Пэрэльман | |
Itzhak Perlman יצחק פרלמן | |
Эд Саліван віншуе Іцхака Пэрэльмана пасьля канцэрту (1958) | |
Дата нараджэньня | 31 жніўня 1945 (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне |
Месца вучобы | |
Прафэсія | дырыгент, пэдагог, скрыпач |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1963 — цяпер |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][1] |
Жанры | клясычная музыка, джаз, клезьмер, барока |
Інструмэнты | скрыпка |
Лэйблы | Нямецкі грамафон[d] |
Узнагароды | Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэсу[d] (красавік 2000) мэдаль Свабоды[d] Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (1977) Grammy Award for Best Instrumental Soloist Performance (without orchestra)[d] (1980) Grammy Award for Best Chamber Music Performance[d] (1981) прэмія Грэмі за найлепшы клясычны альбом[d] (1978) Great Immigrants Award[d] (2008) |
Сайт | itzhakperlman.com |
Іцха́к Пэрэльма́н (Пэ́рльман; па-габрэйску: יצחק פרלמן, па-ангельску: Itzhak Perlman; нарадзіўся 31 жніўня 1945, Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне) — ізраільска-амэрыканскі скрыпач, дырыгент. Ляўрэат некалькіх прэміяў Грэмі.
Бацькі Іцхака, Хаім і Шашана Пэрэльманы, у 1930-я імігравалі з Польшчы ў Палестыну, дзе пазнаёміліся й ажаніліся. Іцхак упершыню зацікавіўся скрыпкай, пачуўшы канцэрт клясычнае музыкі па радыё. Бацькі хацелі аддаць яго ў трохгадовым узросьце ў Шуляміцкую кансэрваторыю(en), аднак яго не прынялі з-за недастатковага ўзросту для ігры на скрыпцы[2]. Тады ён самастойна засвоіў ігру на цацачнай скрыпцы, а пасьля працягнуў навучаньне ў Шуляміцкай кансэрваторыі і Музычнай акадэміі ў Тэль-Авіве.
У чатырохгадовым узросьце Іцхак Пэрэльман падхапіў поліяміэліт, і ў яго адняліся ногі. З тае пары ён вымушаны карыстацца мыліцамі ці электрычным крэслам, на якім сядзіць падчас сваіх выступаў.
У 1958 сям’я Пэрэльманаў пераехала ў Злучаныя Штаты, а пасьля двух выступаў на шоў Эда Салівана Іцхак займеў фінансавую падтрымку дзеля працягу навучаньня[3]. Ён стаў вучнем Джульярдзкай школы ў Нью-Ёрку.
У 1963 адбыўся дэбют Іцхака Пэрэльмана ў Карнэгі-холе, а ў наступным року ён стаў пераможцам конкурсу Левэнтрыта. Неўзабаве ён пачаў актыўна выступаць у турах. Сьпявае басам.
Акрамя выкананьня клясычнае музыкі, Пэрэльман таксама іграў джаз і клезьмер. Запісаў некалькі песьняў для фільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Сьпіс Шындлера» рэжысэра Джона Ўільямза. Разам зь віялянчэлістам Ё-Ё Ма удзельнічаў са сваёй скрыпкай у запісе мэлёдыяў для фільму «Мэмуары гейшы».
Іцхак Пэрэльман іграе на скрыпцы(en) італійскага майстра Антоніё Страдывары, створанай ў 1714 року, а таксама на Сарэ Джузэпэ Гварнэры.
Пэрэльман па запрашэньні выступае дырыгентам Дэтройцкага сымфанічнага аркестра. У 2002—2004 быў музычным кансультантам Сэнт-Люіскага сымфанічнага аркестра. З 2007 зьяўляецца мастацкім кіраўніком і галоўным дырыгентам Ўэстчэстэрскага філярманічнага аркестра.
Іцхак Пэрэльман жыве ў Нью-Ёрку з жонкай Тобі, таксама клясычнай скрыпачкай. Маюць пяцёх дзяцей: Ноя, Наву, Ляору, Рамі і Арыэлу.
Іцхак Пэрэльман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў