Іштван Пастар (палітык)

Іштван Пастар
Isztván Pásztor, Ištvan Pastor
Іштван Пастар у 2008 годзе
Іштван Пастар у 2008 годзе
Старшыня Скупшчыны Ваяводзіны
22 чэрвеня 2012 — цяперашні час
Папярэднік: Шандар Эгэрэшы
Заступнік старшыні ўраду Ваяводзіны па эканамічных пытаньнях
2008 — 2012
Сакратар па пытаньнях прыватызацыі, прадпрымальніцкай дзейнасьці, малых і сярэдніх прадпрыемстваў
2000 — 2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 жніўня 1956 (68 гадоў)
Новы Кнэжэвац
Памёр: 30 кастрычніка 2023(2023-10-30)[1][2] (67 гадоў)
Партыя: Зьвяз вугорцаў Ваяводзіны
Адукацыя: юрыдычны факультэт Нова-Садзкага ўнівэрсытэту

І́штван Па́стар (па-вугорску: István Pásztor, [ˈiʃtvaːn ˈpaːstor]; па-сэрбску: Ištvan Pastor / Иштван Пастор; нарадзіўся 20 жніўня 1956 году ў Новым Кнэжэўцы) — сэрбскі палітык вугорскага паходжаньня. Скончыў юрыдычны факультэт Нова-Садзкага ўнівэрсытэту. Цяпер Іштван Пастар зьяўляецца старшынём палітычнае партыі Зьвяз вугорцаў Ваяводзіны, а таксама старшынём найвышэйшага заканадаўчага воргану гэтага рэгіёну — Скупшчыны Ваяводзіны. Падчас існаваньня Вугорскай кааліцыі, да якое ўваходзілі, апрача Зьвязу, яшчэ дзьве палітычныя партыі сэрбскіх вугорцаў, быў ейным лідэрам.

Пастар быў кандыдатам ад Вугорскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Сэрбіі 2008 году. Тады ён, набраўшы 2,26% галасоў у першым туры, не прайшоў у другі ды падтрымаў іншага кандыдата — Барыса Тадзіча, які прайшоў у другі тур галасаваньня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іштван Пастар (палітык)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Meghalt Pásztor István — 2023.
  2. ^ а б Preminuo Ištvan Pastor (сэрб.) — 2023.