Іён (ад па-грэцку: ión, «той, які ідзе») — электрычна зараджаная часьцінка, якая ўтвараецца з атама або групы хімічна зьвязаных атамаў шляхам страты або далучэньня электронаў. Іёны могуць утварацца з атамаў, малекулаў, радыкалаў і іншых іёнаў.
Панятак і назва іён былі прапанаваныя Майклам Фарадэем у 1834 годзе. Іён з дадатным зарадам (недахопам электронаў) завуцца катыёнамі, іёны з адмоўным зарадам (лішкам электронаў) — аніёнамі. Зарад іёнаў заўсёды роўны цэлай колькасьці зарадаў электрона[1]. Знак зарада пазначаюць адпаведна знакамі плюс і мінус, велічыня зарада іёна ў адзінках зарада электрона пазначаецца лічбай; лічба 1 звычайна ня пішацца (напрыклад, Na+, Cl-, Ca2+, SO42-).
Іёны маюць наступныя ўласьцівасьці:
Іён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў