Ўільям Гант Пэйнтэр

Ўільям Гант Пэйнтэр
William Hunt Painter
Род дзейнасьці батаніка
Дата нараджэньня 16 ліпеня 1835
Месца нараджэньня Эстан
Дата сьмерці 12 кастрычніка 1910 (75 гадоў)
Месца сьмерці Шрусбэры
Месца вучобы
Занятак батанік
Навуковая сфэра батаніка
Подпіс Выява аўтографу

Ўільям Гант Пэйнтэр (па-ангельску: William Hunt Painter; 16 ліпеня 1835 — 12 кастрычніка 1910) — ангельскі батанік, які зрабіў значны ўнёсак у дасьледваньне флёры Дэрбішыру. Быў заўзятым зьбіральнікам расьлінных экзэмпляраў і зьяўляўся чальцом «Botanical Exchange Club»[1]. У 1889 годзе выдаў першую публікацыю па флёры Дэрбішыру.

Ўільям Гант Пэйнтэр нарадзіўся 16 ліпеня 1835 году ў Эстане каля Бірмінггэму. Быў старэйшым сынам зь пяці дзяцей Ўільяма, галянтарэйшчыка, і ягонай жонкі Сары, у дзявоцтве Гакс (Hawkes). Перад тым, як далучыцца да ангельскай царквы, пачынаў сваю кар’еру ў банкаўскай справе[2]. У 1861 годзе працаваў у Чэлсі памочнікам мірскога прапаведніка[3]. Пэйнтэр наведваў Ісьлінгтанскі місіянэрскі коледж (Islington Missionary College), дзе ён чакаў свайго адпраўленьня за мяжу, аднак, па сканчэньні коледжу, застаўся вікарыем у Барбоне ў Ўэстмарлэндзе. Менавіта тут ён сустрэўся з Робэртам Ўудам, які пазнаёміў яго з батанікай.

У 1865 годзе Пэйнтэр стаў вікарыем у Гай-Ўайкомбе, дзе сустрэў Джэймза Брытэна, які ўжо апублікаваў свой навуковы даклад і працаваў у гербарыюме К’ю Гардэнз. Незважаючы на каталіцкае веравызнаньне Брытэна, абодва шмат шпацыравалі разам, абменьваючыся сваімі цікавасьцямі ў батаніцы. Пэйнтэр ажаніўся з Джэйн Стэмпс у 1871 годзе[4]. У 1881 годзе ён і яго жонка жылі ў Бэдмінстэры, Сомэрсэт, дзе ён быў вікарыем[5].

Царква сьв. Джэймза ў Стырчлі, Джэймз Голз Сьміт (каля 1850)

Пэйнтэр правёў значную работу па кадыфікацыі флёры Дэрбішыру. У 1881 годзе ён апублікаваў грунтоўную публікацыю з дадатковымі нататкамі ў 1889 годзе. Разам яны сфармавалі аснову навуковай працы «Contributions to the Flora of Derbyshire»[6], якую неўзабаве прарэцэнзаваў брыёлягіст Джэймз Юстэс Бэгнэл[7]. Пэйнтэр апублікаваў чарговы дадатак да сваёй працы ў часопісе «The Naturalist», што ўказвала на жаданьне яе палепшыць. Бэгнэл быў прызнаным аўтарытэтам па моху і апублікаваў падобную на Пэйнтэраву працу па флёры Ўорўікшыру (Flora of Warwickshire).

У 1891 годзе Пэйнтэр быў вікарыем у Бідулфе ў Стэфардшыры. Пасьля ў 1894 годзе ён быў прызначаны прыхадзкім пастарам Стырчлі ў Шорпшыры. За час яго знаходжаньня прыход быў мадэрнізаваны, аднак больш за ўсё Пэйнтэр адзначыўся сваім доглядам за станам царквы і навакольных будынкаў[8].

Застаючыся ў Фалмуце ўвесну 1898 году, Пэйнтэр узяўся за дасьледваньне моху. Адгэтуль мох стаў ягонай галоўнай сфэрай батанічных інтарэсаў. Падарожнічаючы і мяняючы расьлінныя экзэмпляры ён быў здольны пісаць навуковыя нарысы па імховай флёры Дэрбішыру, Брэкану, Фалмуту і Кардыганшыру. Пэйнтэр заставаўся ў Стырчлі да 1909 году, дзе яго батанічныя і геалягічныя ўзоры былі прадстаўленыя ўва ўнівэрсытэцкім коледжы Абэрыстўіту. Пэйнтэр памёр у наступным годзе і быў пахаваны ў Стырчлі.

  1. ^ William Hunt Painter. Herbaria@Home. Праверана 28 March 2011 г.
  2. ^ 1851 census, (Registration district: Birmingham, St Mary’s)
  3. ^ 1861 census, (Registration district: Chelsea NE district, 4)
  4. ^ Members of the Moss Exchange Club, Mark Lawley, Royal Botanical Gardens, Edinburgh, accessed March 2011
  5. ^ 1881 census, Bedminster, Somerset
  6. ^ William Hunt Painter, A Contribution to the Flora of Derbyshire, being an account of the flowering plants, ferns, and characeae found in the county, London: Bell, 1889
  7. ^ Review, J.E. Bagnall, Journal of Botany, 1899, 318
  8. ^ A History of the Rectory of St. James', accessed March 2011

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўільям Гант Пэйнтэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў